Навiны
«Заставацца людзьмі ў складанай сітуацыі». Міністры аб значэнні праекта «Запусці сэрца»
Адукацыйны праект «Запусці сэрца» мае комплексны характар, адзначыў у каментарыі журналістам міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў у час наведвання Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзе стартаваў праект 2026 года, паведаміла БелТА.
Стартаваў праект «Запусці сэрца». Дзесяцікласнікаў па ўсёй краіне будуць вучыць даўрачэбнай дапамозе
Рэспубліканская акцыя для дзесяцікласнікаў «Запусці сэрца» па навучанні прынцыпам даўрачэбнай дапамогі стартавала ў Беларусі, паведаміў намеснік галоўнага ўрача па хірургіі Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Слабадзін, паведамляе БелТА.
Дадзены старт рэспубліканскаму адукацыйнаму праекту «Запусці сэрца»
Рэспубліканскі навучальны праект «Запусці сэрца» для вучняў дзясятых класаў стартуе ў Беларусі з 14 сакавіка. Ён ахопіць каля 20 тысяч беларускіх школьнікаў. Яго мэта — навучыць іх найбольш важным прынцыпам аказання экстраннай першай дапамогі. У шосты школьны дзень хлопцы і дзяўчаты будуць практыкавацца ў навыках не толькі сардэчна-лёгачнай рэанімацыі, але і аказання першай дапамогі пры траўмах, пераломах і крывацёках, то бок, у тым, з чым найбольш часта сутыкаюцца людзі ў звычайным жыцці. Такая дапамога можа спатрэбіцца дзе заўгодна — дома, калі дрэнна стала блізкаму чалавеку, на вуліцы, у басейне, на дарозе.
Урад вызначыў, які гуманітарны груз Беларусь адправіць у В'етнам
Лукашэнка прыняў рашэнне аб аказанні гуманітарнай дапамогі В’етнаму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб аказанні гуманітарнай дапамогі Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Парадак дзеянняў пры інсульце або інфаркце нагадала ўрач-кардыёлаг
У якасці мер самадапамогі да прыезду ўрача варта заняць зручную пазіцыю: у выпадку інсульту — лежачы, злёгку падняўшы галаву і плечы, а пры інфаркце міякарда — напаўседзячы з прыпаднятымі нагамі.
Вызначаны памеры матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны да Дня Перамогі ў 2026 годзе
Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ва ўрадзе.
Натарыусы 13 сакавіка пракансультуюць бясплатна ў гонар Дня Канстытуцыі Беларусі
Натарыусы Беларусі 13 сакавіка правядуць рэспубліканскую дабрачынную акцыю па бясплатным кансультаванні грамадзян у гонар Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паведамілі БелТА ў Беларускай натарыяльнай палаце.
«Пралічваем максімальныя варыянты, рэагуем па абстаноўцы». МНС пра сітуацыю з падтапленнямі
Ці гатовыя ратавальнікі да наступстваў паводак, расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны МНС Ігар Хадановіч, паведамляе БелТА.
Больш за 80 разоў прафсаюзы абаранялі інтарэсы работнікаў у судах у 2025 годзе
Такія даныя былі агучаныя на пасяджэнні прэзідыума Савета ФПБ. У штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра сёння прааналізавалі работу прававой інспекцыі працы, а таксама прынялі шэраг рашэнняў па ўдасканаленні гэтага напрамку.