Навiны
Іх жыццёвы вопыт — бясцэнны для маладзейшых пакаленняў
Каля 17 % ад агульнай колькасці насельніцтва ў Мінску — а гэта больш за 300 тысяч чалавек — грамадзяне ўзросту 65+, з іх старэйшыя за 90 гадоў — 8 тысяч чалавек, ва ўзросце 100 гадоў і больш — 109 чалавек. А самаму пажылому жыхару сталіцы 108 гадоў. Такой інфармацыяй падзялілася намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля КАРАВАЯ. За «сухімі» лічбамі — нашы бабулі і дзядулі, кожны з якіх заслугоўвае ўвагу і клопат. Напярэдадні свята даведаліся, што робіцца ў краіне для таго, каб старэйшае пакаленне жыло паўнавартасна і адчувала падтрымку ва ўсіх кірунках.
Псіхолаг: Адмова дзіцяці рабіць урокі і хадзіць на гурткі можа быць сігналам аб тым, што яго арганізм не спраўляецца з нагрузкай
Вельмі важна пакідаць дзіцяці вольны час, бо гэта не толькі адпачынак, але і магчымасць навучыцца самарэгуляцыі: зразумець, што падабаецца, як хочацца праводзіць дзень, чаму ўдзяліць увагу
Да ацяпляльнага сезона ў Брэсцкай вобласці праверылі гатоўнасць перасоўнай кацельні
Да ацяпляльнага сезона ў Брэсцкай вобласці праверылі гатоўнасць перасоўнай кацельні. Пра гэта паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні ЖКГ.
Тэрапеўт расказаў, якія аналізы варта здаць восенню
Галоўныя восеньскія маркеры — вітамін D і ферыцін, дэфіцыт якіх можа быць прычынай восеньскай стомленасці і хандры
Калі пацяплеюць батарэі ў кватэрах? У МЖКГ нагадалі аб правілах уключэння ацяплення
Калі ў Беларусі ўключаць ацяпленне, расказалі ў прэс-службе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Музейнай працай займаюцца бібліятэкары
На Магілёўшчыне працуе шэраг бібліятэк, якія адначасова вядуць шырокую музейную дзейнасць, — бібліятэкі-музеі.
Ці зможа Сабаленка адабраць у Рыбакінай лідарства ў рэйтынгу WTA да канца года?
Адказы атрымаем па выніках найбліжэйшых турніраў у Пекіне і Ухані. Апублікаваны спіс тэнісістак, якія згуляюць на турніры WTA катэгорыі 1000 у Пекіне. Буйныя спаборніцтвы ў сталіцы Кітаі пройдуць з 30 верасня да 11 кастрычніка.
Людзям старэйшага пакалення добра знаёмы гэты заклік, аднак ён не страціў сваёй актуальнасці і ў нашы дні
Сучасная злачыннасць не стаіць на месцы, а пастаянна вынаходзіць новыя метады ўхілення ад выплаты падаткаў, утойвання выручкі і гэтак далей. Аднак і праваахоўныя органы не лыкам шытыя, развіваюцца і ўдасканальваюць сваю працу, каб паспяхова супрацьстаяць зламыснікам.
У Віцебскай вобласці пачаўся ацяпляльны перыяд
Дзяржэнергагазнагляд: рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці да ацяпляльнага сезона выходзіць на фінішную прамую
У Беларусі да ацяпляльнага сезона падрыхтаваны амаль усе цеплакрыніцы і спажыўцы цеплавой энергіі: зарэгістравана каля 98 працэнтаў пашпартоў гатоўнасці. Спажыўцы цеплавой энергіі і цеплакрыніцы распрацавалі планы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Іх неабходна выканаць да 20 верасня, а пашпарты гатоўнасці зарэгістраваць у органах Дзяржэнергагазнагляду да 30 верасня. Усяго ў краіне трэба зарэгістраваць 27710 пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і 10335 пашпартоў цеплакрыніц. У Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях ужо зарэгістраваны 100 працэнтаў пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц. Пра гэта 23 верасня падчас прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» Аляксандр Гулевіч.