Навiны
Беларусь па выніках 2025 года ўвайшла ў топ-3 краін СНД па развіцці турызму
Беларусь па выніках 2025 года ўвайшла ў топ-3 краін СНД па развіцці турызму. Пра гэта паведаміў у Мінску на адкрыцці IV Беларуска-расійскага турыстычнага кангрэса і міжнароднага турысцкага форуму Travel Hub «Садружнасць» першы намеснік генеральнага сакратара СНД Ігар Петрышэнка, паведамляе БелТА.
Конкурс сярод моладзі ладзяць «Бярозка» і Саюз пісьменнікаў
МТЗ у партнёрстве з Гянджынскім аўтамабільным заводам плануе выйсці на рынак Турцыі
Беларускія трактары родныя для Азербайджана па многіх прычынах. Па-першае, шмат тэхнікі пад маркай «Беларус» працавала ў гэтай рэспубліцы ў савецкі перыяд. І працягваюць пакідаць значны след: класічная мадэль МТЗ-80 (выпускалася да сярэдзіны 1980-х гадоў) да гэтага часу сустракаецца ў парках. Трактар бездакорны і надзейны. І такія старажылы павышаюць імідж нашай тэхнікі, даказваюць яе безумоўную надзейнасць.
Вежнавец: Для выхаду на новы віток беларускай эканоміцы неабходна разнявольваць дзелавыя ініцыятывы
Пяцігодка, якая стартавала, у пэўнай ступені з’яўляецца эпахальнай. Прапісаныя ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця мэты да 2030 года (ПСЭР-2030) накіраваны, у першую чаргу, не на колькасны рост (хаця ён таксама важны), а на прынцыповае якаснае змяненне эканомікі. Гэта неабходна для павышэння якасці жыцця грамадзян. Для дасягнення заяўленых вышынь трэба зрабіць многае. У тым ліку развіваць інвестыцыйнае асяроддзе. Пра гэта пагаварылі з першым намеснікам міністра эканомікі
Іванам ВЕЖНАЎЦОМ.
Беларусь плануе запуск касмічных апаратаў у 2027 і 2028 гадах
Чаму беларускія прадукты харчавання сталі сімвалам смаку і карысці
Тое, што беларускія прадукты харчавання — сімвал якасці і смаку для айчыннага і замежнага спажыўца, сёння ўжо данасць. Як гэта стала магчымым, расказалі практыкі харчовай вытворчасці.
Гісторыя жанчыны, якая даказала, што пры жаданні і падтрымцы дзяржавы можна ператварыць любімую справу ў прыбытковы бізнес
БРСМ: Амаль 63 тыс. працоўных месцаў падрыхтавалі ў студэнцкіх атрадах у Беларусі ў 2026 годзе
У Беларусі для моладзі падрыхтавана амаль 63 тыс. працоўных месцаў у студэнцкіх атрадах у 2026 годзе. Пра гэта журналістам 7 красавіка расказала прадстаўніца ГА «БРСМ», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У Беларусі створана цэласная сістэма падтрымкі падрастаючага пакалення
У Мінскай вобласці аб’явілі конкурс на лепшы прафсаюзны праект
Ініцыятарам выступіла Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў. Галоўная мэта конкурсу — аб’яднанне намаганняў работнікаў і сацыяльных партнёраў, падтрымка і ўкараненне ініцыятыў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця людзей, развіццё эканомікі рэгіёна і ўдасканаленне сацыяльна-працоўных адносін.