Навiны
У Кітаі пашыраецца попыт на навагоднія тавары
Як Гродзеншчына праводзіла дэлегатаў УНС
Сёння ў Мінску стартуе адна з самых важнейшых падзей для нашай краіны. УНС збярэ дэлегатаў з усёй Беларусі! Уласныя карэспандэнты газеты «Звязда» праводзілі аўтобусы ў Мінск і пагутарылі з дэлегатамі. Расказваем, з якім настроем адправіліся ў шлях прадстаўнікі Гродзеншчыны.
Дэлегацыя Віцебскай вобласці адправілася ў Мінск на другое пасяджэнне сёмага УНС
Агульны настрой прыўзняты і дзелавы, усе 118 дэлегатаў і 65 запрошаных асоб маюць на мэце ўважлівае праслухоўванне паслання да беларускага народа і парламента Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Упэўнены, што яно стане кіраўніцтвам да дзеяння. Не менш адказная місія — зацвярджэнне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 — 2030 гады.
Лукашэнка павіншаваў з 30-годдзем калектыў прадпрыемства «Белспецзнештэхніка»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Белспецзнештэхніка» з 30-годдзем з дня ўтварэння гэтай арганізацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнцкае Пасланне і праграма на пяцігодку. У Мінску збіраецца чарговае пасяджэнне VII УНС
Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе 18 і 19 снежня ў Мінску, паведамляе БелТА.
Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі развіваць супрацоўніцтва з Катарам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Катар шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані, яго намесніка шэйха Абдалу бен Хамада аль-Тані і грамадзян гэтай краіны з Нацыянальным днём. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Свет будзе абсалютна іншым, і ў кароткі прамежак часу»
Аб чым яшчэ Аляксандр Лукашэнка гаварыў у інтэрв’ю амерыканскай тэлекампаніі «Ньюсмакс»
Надвор’е 18 снежня: без істотных ападкаў, слабы галалёд і ад −4 °С да +5 °С
У чацвер, 18 снежня, у Беларусі захаваюцца нехарактэрныя для гэтай пары года ўмовы надвор’я. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Легенда сыходзіць: у Беларусі дэманціруюць сінія тэлефонныя «будкі»
У Беларусі спыняць работу таксафонаў і звязаных з імі паслуг. З паведамлення «Белтэлекама» вынікае, што дэмантаж апаратаў пачнецца ўжо 20 студзеня 2026 года, піша mlyn.by.
Экспарт турпаслуг значна павялічыўся
Сёлета ён вырас больш чым на 44 %, а ў грашовым вылічэнні ўвогуле дасягнуў рэкордных паказчыкаў за апошнія 10 гадоў — больш за 330 мільёнаў долараў. Як адзначаюць спецыялісты, з надыходам зімы і напярэдадні святочнага сезона ў Беларусі вырас попыт як на ўнутраны, так і на ўязны турызм. Куды ж едуць вандроўнікі?