Навiны
Снапкоў: Стварэнне поўнасцю айчыннага прадукту — гэта пытанне тэхналагічнага суверэнітэту
Пуцін: сувязі паміж рэгіёнамі — трывалы фундамент для супрацоўніцтва Беларусі і Расіі па розных напрамках
Сувязі паміж рэгіёнамі — трывалы фундамент для супрацоўніцтва Беларусі і Расіі па розных напрамках. Аб гэтым гаворыцца ў звароце Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да ўдзельнікаў XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які быў прадэманстраваны ў час пленарнага пасяджэння форуму, перадае БелТА.
Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі з 1 ліпеня спрашчаецца працэдура мытнага транзіту для аўтамабільных перавозчыкаў
З 1 ліпеня беларускія перавозчыкі змогуць не прастаўляць адзнакі мытных органаў у транспартных дакументах пры выпуску тавараў у адпаведнасці з працэдурай мытнага транзіту. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Нацбанк зніжае разліковыя велічыні стандартнай рызыкі на ліпень
Нацбанк прыняў рашэнне знізіць на ліпень 2026 года разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР), паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацбанка.
Беларусь ратыфікавала папраўкі ў дагавор аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Югра зацікаўлена ў беларускай лесанарыхтоўчай тэхніцы — губернатар рэгіёна
Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра зацікаўлена ў беларускай лесанарыхтоўчай тэхніцы. Аб гэтым сказаў губернатар акругі Руслан Кухарук на XIII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Мінску, паведаміла БелТА.
Кітай і Беларусь адстойваюць справядлівасць, выступаючы супраць прымянення сілы ў міжнародных адносінах — Ван Айвэнь
Кітай і Беларусь адстойваюць справядлівасць, выступаючы супраць прымянення сілы ў міжнародных адносінах. Гэта падкрэсліў намеснік сакратара Рабочага камітэта цэнтральных і дзяржаўных органаў, сакратар Рабочага камітэта па праверцы дысцыпліны і наглядзе цэнтральных і дзяржаўных органаў КНР Ван Айвэнь на сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вадзімам Іпатавым, перадае БелТА.
У Беларусі ўзнагароджана татарская пісьменніца
Беларуска-татарскія літаратурныя сувязі маюць даўнюю гісторыю. І ў ХХІ стагоддзі сапраўдны імпульс іх развіццю надавалі, надаюць такія пісьменнікі, дзеячы асветы і культуры, як светлай памяці народны паэт Татарстана Роберт Мінулін, нашы сучаснікі — народны паэт Татарстана Рэнат Харыс і вядомы музейшчык, кіраўнік Купалаўскага музея ў Пячышчах пад Казанню Рыма Абызава.