Навiны
Моднае назіранне. Тры галоўныя трэнды ў аксесуарах будучага сезона
Аксесуары ў асенне-зімовым сезоне перастаюць быць проста ўпрыгажэннямі. Яны становяцца шматфункцыянальнымі, яркімі і нават тэатральнымі. Дамы моды адзін за адным прапануюць перагледзець стаўленне да дэталяў: цяпер кожны аксесуар павінен не толькі дапаўняць вобраз, але і выконваць практычную задачу, прыцягваць увагу і выклікаць эмоцыі. У цэнтры ўвагі — тры трэнды: кулоны з карысным змесцівам, скураныя пальчаткі з прынтамі і спадальныя стужкі.
Як жыве сельгаспрадпрыемства, якое Прэзідэнт ставіць у прыклад іншым аграрыям
Цана газу ў Еўропе перавысіла $800 за 1 тыс. куб. м упершыню з сакавіка
Цана газу на біржы ў Еўропе падчас таргоў перавысіла $800 за 1 тыс. куб. м упершыню з 19 сакавіка. Пра гэта сведчаць звесткі лонданскай біржы ICE, паведамляе БелТА.
Мінпрацы нагадала аб правах цяжарных на рабоце
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны растлумачылі, якія гарантыі і льготы належаць жанчынам у гэты перыяд і якія дзеянні наймальніка забаронены законам.
Іванец: У адукацыі трэба зрабіць акцэнт на ўзаемадзеянні з рэальным сектарам, пашырэнні сеткі навучальных майстэрняў
Даступнасць адукацыі, інклюзіўнасць, практыкаарыентаванасць — Іванец абазначыў прыярытэты галіны, кантактуючы з журналістамі перад пачаткам абласной педагагічнай канферэнцыі, перадае БелТА.
Бабруйчанін патануў у лужыне
Трагічна скончылася для 59-гадовага бабруйчаніна сустрэча з 43-гадовым земляком, які папрасіў цыгарэту. Ён груба адмовіў незнаёмцу і пачалася драка. Ад удару мужчына ўпаў тварам у лужыну і заціх. Апанент спрабаваў яго выратаваць, вызваў хуткую дапамогу, але бабруйчанін памёр.
Рост экспарту вышэйшы за прагнозныя заданні. Што паказвае маніторынг паставак беларускай прадукцыі ў РФ
Сігнал трывогі ў інтэрнаце. Як жыхары трэніраваліся ратавацца за некалькі хвілін
Мінскае гарадское ўпраўленне МНС правяло вучэбную эвакуацыю ў сталічным інтэрнаце прадпрыемства «Белкамунмаш». Дзевяціпавярховы будынак разлічаны на 500 чалавек, сярод яго жыхароў — шмат сем’яў з дзецьмі.
Пісьменнікі краіны падарылі Касцюковічам кнігі
У пярэдадзень XXXIII Дня беларускага пісьменства Саюз пісьменнікаў Беларусі правёў акцыю «Пісьменнікі краіны — Касцюковічам», падарыўшы каля 1000 кніг у фонды Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэкі імя І. Г. Чыгрынава. Гэты праект рэалізаваны пад арганізацыйным патранатам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Раней падобныя акцыі прайшлі ў іншых сталіцах Дня беларускага пісьменства — у Гарадку, Івацэвічах, Лідзе. Фундатарам акцыі пастаянна выступае Беларуская ўніверсальная таварная біржа.
М’янма разлічвае пашырыць супрацоўніцтва з Беларуссю па многіх напрамках — Мін Аун Хлайн
М’янма разлічвае пашырыць супрацоўніцтва з Беларуссю па многіх напрамках. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт М’янмы Мін Аун Хлайн на перагаворах у вузкім складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.