Навiны
Мінадукацыі скарэкціравала парадак выдачы рэкамендацый Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам
Мінадукацыі скарэкціравала парадак выдачы рэкамендацый наглядальнага савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства ад 15 верасня 2026 года № 161, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Якія заўвагі выяўляліся ў час планавых праверак цеплазабеспячальных арганізацый, расказаў эксперт
Кінапракат, касавыя зборы. Стратэгічнае развіццё кінематаграфіі абмеркавалі на «Беларусьфільме»
Калі пацяплеюць батарэі ў кватэрах? У МЖКГ нагадалі аб правілах уключэння ацяплення
Калі ў Беларусі ўключаць ацяпленне, расказалі ў прэс-службе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
БЧ плануе пашырыць супрацоўніцтва з Узбекістанам у сферы грузаперавозак і прамкааперацыі
БЧ плануе пашыраць супрацоўніцтва з Узбекістанам у сферы грузаперавозак і прамысловай кааперацыі. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ па выніках сустрэчы начальніка Беларускай чыгункі Валерыя Вярэніча з паслом Узбекістана ў Беларусі Нурыдзінам Мамажонавым.
Карэлічы сустракаюць гасцей ва ўсёй красе і ў поўнай святочнай гатоўнасці
Сёлета працаўнікоў вёскі Гродзенскай вобласці ўшаноўваюць у Карэлічах. І іх сённяшнюю святочную суботу нішто не азмрочыць: добра папрацавалі — час уручаць узнагароды перадавікам і весяліцца. І рэгіён, і краіна ў цэлым — з вялікім хлебам. Свой пачэсны ўнёсак у агульны каравай зрабіла шмат працавітых людзей, і не толькі хлебаробаў. А мы даведаліся, як Карэлічы падрыхтаваліся да абласных «Дажынак», якія сюрпрызы падрыхтавалі.
У Гродне мужчына захоўваў у кватэры пісталет, патроны, тратылавыя шашкі: паходжанне зброі высвятляе міліцыя
Сумку са зброяй і патронамі канфіскавалі ў жыхара Гродна супрацоўнікі міліцыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Беларусь на паўгода ўводзіць ліцэнзаванне імпарту яблыкаў
Больш за 300 аўто чакаюць уезду ў Польшчу — ДПК
Чарга грузавога і легкавога транспарту фіксуецца толькі на польскім напрамку, уезду чакаюць больш за 300 аўто, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Даступнасць энергарэсурсаў дае Беларусі поле для манеўру ў павышэнні энергаэфектыўнасці эканомікі
Энергетычная нестабільнасць вірам зацягвае ў рэцэсію эканомікі ў розных рэгіёнах. Беларусь у гэтых адносінах надзейна абароненая партнёрствам з Расіяй. Нашым спажыўцам энергарэсурсы даступныя практычна ў неабмежаваных колькасцях і па прымальных цэнах, што стварае дадатковы патэнцыял канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў. Аднак пытанне павышэння энергаэфектыўнасці не знімаецца з парадку дня.