
Лукашэнка падпісаў указ, якім 2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў указ нумар 31, якім 2025-2029 гады аб’яўлены пяцігодкай якасці. Яна ахопіць усе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты пяцігодкі — далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»
Абвешчаная ўказам Прэзідэнта пяцігодка якасці стане лагічным працягам таго, над чым беларусы разам са сваім лідарам працуюць ужо трыццаць гадоў — каб жыць у нашай любімай краіне было мірна, спакойна, зручна і прыгожа. Падпісаны ўчора Аляксандрам Лукашэнкам дакумент можна назваць без перабольшвання дэкларацыяй жыцця беларусаў на бліжэйшыя пяць гадоў. Прыярытэтнымі мэтамі боіжэйшых пяці гадоў названыя далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. Самыя важныя рэчы для дабрабыту грамадзян і захавання незалежнасці.