Навiны
Даведаліся, як на прадпрыемствах Магілёўшчыны дабіваюцца высокіх дасягненняў
Калі прадпрыемства выпускае прадукцыю, адзначаную Дзяржаўным знакам якасці, гэта ўжо важкая падстава для вывучэння яго вопыту. І тым больш цікава пазнаёміцца з перадавой вытворчасцю. Дзякуючы спецыяльна арганізаваным прэс-турам мы ўжо мелі магчымасць расказаць вам пра некаторыя такія прадпрыемствы краіны. На чарзе — флагманы па якасці Магілёўскай вобласці. Вытворцы расказалі журналістам, як высокая ўзнагарода паўплывала на іх дзейнасць і што яны робяць для таго, каб паўтарыць свой поспех.
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у васьмі раёнах Беларусі
У васьмі раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Ацяпляльны сезон пачаўся ў Мінскай вобласці
У Мінскай вобласці пачаўся ацяпляльны сезон. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінскі абласны выканаўчы камітэт, паведамляе БелТА.
Сцяг БССР 1939 года перададзены Нацыянальнаму музею Беларусі
Сцяг, захаваны падпольшчыкамі Заходняй Беларусі цаной жыцця нават падчас вайны, — адзін з артэфактаў, выяўленых калекцыянерам Уладзімірам Ліхадзедавым і прадстаўленых на выстаўцы «У пошуках страчанага: вяртанне», арганізаванай сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук, у сценах якой яе зможа пабачыць кожны.
Іх жыццёвы вопыт — бясцэнны для маладзейшых пакаленняў
Каля 17 % ад агульнай колькасці насельніцтва ў Мінску — а гэта больш за 300 тысяч чалавек — грамадзяне ўзросту 65+, з іх старэйшыя за 90 гадоў — 8 тысяч чалавек, ва ўзросце 100 гадоў і больш — 109 чалавек. А самаму пажылому жыхару сталіцы 108 гадоў. Такой інфармацыяй падзялілася намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля КАРАВАЯ. За «сухімі» лічбамі — нашы бабулі і дзядулі, кожны з якіх заслугоўвае ўвагу і клопат. Напярэдадні свята даведаліся, што робіцца ў краіне для таго, каб старэйшае пакаленне жыло паўнавартасна і адчувала падтрымку ва ўсіх кірунках.
Прадстаўнікі больш як 40 краін зарэгістраваліся для ўдзелу ў выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь»
Прадстаўнікі больш як 40 краін зарэгістраваліся для ўдзелу ў выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь». Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, перадае БелТА.
Гісторык і дэпутат Галіна Бяляева аднаўляе імёны народных выбраннікаў, якія загінулі або зніклі без вестак у гады Вялікай Айчыннай
Тэма захавання гістарычнай праўды, аднаўлення невядомых старонак гісторыі заўсёды была актуальнай для заслужанага настаўніка Беларусі Галіны Бяляевай. Як дэпутат у складзе Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў яна рэалізуе праект «Дэпутаты ваеннага склікання». Яго мэта — устанавіць месцы пахавання і ўвекавечыць імёны дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, якія загінулі або зніклі без вестак у гады вайны.
Беларусь зламала ствараемы Захадам міф аб закрытасці і ізаляванасці нашай краіны — Селіверстаў
Беларусь зламала ствараемы Захадам міф аб закрытасці і ізаляванасці нашай краіны. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў на міжнароднай практычнай канферэнцыі Клуба лідараў аздараўленчага турызму ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, перадае БелТА.
Агляд баявой гатоўнасці правялі ў падраздзяленні 120-й брыгады
Праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл працягваецца ў адным з падраздзяленняў 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны.