Навiны
Ратавальнікі вынеслі мужчыну з пажару на вул. Чырваназорнай у Мінску
У жылым доме на вул. Чырваназорнай адбыўся пажар. Пацярпелы мужчына ў бальніцы, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У тралейбусах з'явілася магчымасць аплаты праезду з дапамогай банкаўскай карты
На тралейбусным маршруце № 1 «Зялёны Луг-6 — ст. м. «Маскоўская» можна аплаціць праезд банкаўскай картай.
Дэпутаты Мінскага гарсавета адобрылі павелічэнне бюджэту сталіцы
Красоўская: у Мінскай вобласці не занятых у эканоміцы людзей становіцца менш
У 2025 годзе ў Мінскай вобласці назіраецца станоўчая тэндэнцыя па ўключэнні ў эканоміку незанятага насельніцтва. Пра гэта расказала старшыня камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінскага аблвыканкама Тамара Красоўская на пасяджэнні выканкама, паведамляе БелТА.
На Міншчыне праходзіць акцыя МНС «Дом без пажару»
З 26 па 30 верасня па ўсёй краіне праходзіць прафілактычнае мерапрыемства Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пад назвай «Дом без пажару». Галоўная мэта — мінімізаваць рызыкі ўзнікнення пажараў і, як вынік, гібелі людзей. Ратавальнікі Міншчыны сумесна з прадстаўнікамі цэнтральнага апарату МНС, падраздзяленняў цэнтральнага падпарадкавання, Універсітэта грамадзянскай абароны, Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, а таксама супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў засяродзілі свае намаганні на тэрыторыі Бараўлянскага сельвыканкама, дзе пражывае больш за 77 тысяч чалавек.
Да канца года рухомы састаў сталічнага метрапалітэна папоўніцца 20 вагонамі
Будучыя пастаўкі вагонаў для трэцяй лініі метрапалітэна абмеркавалі на сустрэчы старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і прадстаўнікі расійскага «Трансмашхолдынга» 29 верасня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
«Фаўна горада» ўпершыню прапанавала мінчанам у рамках восеньскіх суботнікаў чыпаваць дамашніх гадаванцаў
У рамках восеньскіх мерапрыемстваў па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні горада мінскае прадпрыемства «Фаўна горада» прапанавала жыхарам сталіцы прыняць удзел у выязных суботніках з магчымасцю чыпіравання вашых гадаванцаў, паведамляе сайт sb.by.
У Мінску студэнт узламаў гульнявы аўтамат і выкраў грошы — распачата крымінальная справа
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска затрымалі студэнта, які ўзламаў гульнявы аўтамат «Сіламетр» і выкраў грошы. Пра гэта паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама.
Сталічныя паркі пераходзяць на новы рэжым работы
Сталічныя паркі пераходзяць на новы рэжым работы. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на «Мінскзялёнбуд».
Сярод рэгіёнаў Беларусі самы высокі сярэдні заробак у жніўні зафіксаваны ў Мінску
Самая высокая сярэдняя заработная плата ў краіне за жнівень зафіксавана ў Мінску — 3 596,8 рубля, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».