Навiны
Экзотыку ўсходняга Палесся паказалі на выставе праекта «Брэстчына этнаграфічная»
Столінскі і Лунінецкі раёны суседнічаюць. Але многія элементы традыцыйнай народнай культуры, якая каранямі ідзе ў глыб вякоў, адрозніваюцца, што сведчыць аб духоўным багацці продкаў. Па касцюме, галаўным уборы, посцілках і ручніках можна пазнаць куток, у якім жыла і працавала майстрыха-гаспадыня.
У Магілёве плануюць стварыць пастаянную экспазіцыю мастакоў рэгіёна
Пра гэта паведаміў Яўген Белавусаў, намеснік дырэктара па мастацкай рабоце абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава. Такая экспазіцыя дапамагла б зразумець, як творцы вобласці бачаць сёння Беларусь і край, у якім жывуць і працуюць.
Музычныя акцэнты «Мінскай вясны»
Зноў на працягу двух месяцаў (з 1 красавіка да 31 мая) меламанаў будуць радаваць цікавымі прапановамі на фестывалі музыкі «Мінская вясна — 2025». У афішы — канцэртныя праграмы на самы розны густ. Месцы іх правядзення традыцыйныя — Вялікая канцэртная зала і Малая зала імя Р. Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі. І ў юбілейным 40-м музычным форуме чакаецца ўдзел вядучых калектываў і салістаў — славутых музыкантаў і адоранай моладзі з Беларусі і Расіі.
Чым сёлета прываблівае гасцей музей-запаведнік «Нясвіж»
Сёння Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» не толькі аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны, канкрэтныя будынкі, а жывы, дынамічны арганізм, які ўвесь час расце і развіваецца. Чым цяпер жыве музей-запаведнік «Нясвіж», якія знакавыя мерапрыемствы запланаваны на найбліжэйшы час для прыцягнення ўвагі турыстаў, расказаў яго дырэктар Дзмітрый Яшчанка.
«Славянскі базар» пройдзе 10 —13 ліпеня
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў распараджэнне аб правядзенні XXXІV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У 2025 годзе ён пройдзе ў перыяд з 10 да 13 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Нацыянальная бібліятэка атрымала кніжную калекцыю
У дар галоўнай кніжнай скарбніцы Беларусі перададзена больш за 300 кніг. Сярод іх — руская класічная літаратура, у тым ліку творы аўтараў так званага сярэбранага веку. Частка кніжнай калекцыі прадстаўлена кнігамі пісьменнікаў ХХ стагоддзя, як тых, хто працаваў у Савецкім Саюзе, так і эмігрантаў. Падабраны і кнігі вядомых сучасных расійскіх аўтараў. Перададзена і дакументальная, гістарычныя, навуковая літаратура, кнігі па гісторыі рускай эміграцыі, альбомы па жывапісу, архітэктуры, па літаратуразнаўству, акадэмічныя слоўнікі.
«Час танцаваць» збірае зорак
Завяршыўся адборачны тур ІV Адкрытага рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Час танцаваць». Арганізатары падвялі прамежкавыя вынікі і апублікавалі спіс удзельнікаў, якія выйдуць на сцэну 5 красавіка ў Канцэртнай зале «Мінск».
Зямныя мары беларусаў
Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» запрашае на выставачны праект «Зямныя мары», дзе прадстаўлены работы беларускіх майстроў саломапляцення і выцінанкі. Творцы паспрабавалі адлюстраваць унутраную глыбіню і жыццёвыя інтарэсы простых людзей праз таямнічы і прывабны свет мар.
Лідскі гісторыка-мастацкі музей арганізаваў выстаўку, прысвечаную Купале
Дом Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея супрацоўнічае з рознымі ўстановамі культуры Беларусі. У тым ліку з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Музейшчыкаў злучыла адна важная ў гісторыі беларускай літаратуры падзея — прыезд у Ліду народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў сакавіку 1940 года. Роўна 85 гадоў назад. Між іншым, горад рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства!
Захаванне гістарычнай памяці — праз культурныя праекты і акцыі
Адна з самых свежых навін: музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны абвяшчае песенны конкурс «Сэрца спявае — Перамога жыве». Але сёлета што ні праект, у рамках якога гавораць пра падзеі вайны ў Беларусі, — то ў немалой ступені з разлікам на тых, чыя свядомасць праходзіць этап станаўлення. Праўда, імкнуцца трымаць і ўвагу дарослых: каб не гублялі пільнасці (згодна з Фучыкам)... Адпаведна, ёсць прапановы. Учытайцеся ў назвы новых праектаў Міністэрства культуры, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне...