Навiны
Аб’ём прамвытворчасці ў Беларусі ў І квартале склаў 51,7 млрд рублёў
Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені — сакавіку 2026 года ў бягучых цэнах склаў 51,7 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 96,6 працэнта да ўзроўню студзеня — сакавіка 2025 года. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Пасля халоднай зімы мінчан і гасцей сталіцы будуць сустракаць абноўленыя паркі і пляжы
Мяняюцца правілы гульні на прававым полі: Лукашэнка падпісаў папраўкі ў законы аб нарматворчасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці». Дакумент стаў лагічным завяршэннем праведзенай у краіне ў 2024–2025 гадах маштабнай рэвізіі заканадаўства, падчас якой прававы масіў быў скарочаны прыкладна напалову (са 170 тыс. да 94 тыс. актаў). Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Канферэнцыя, прысвечаная барацьбе са злачыннасцю і падрыхтоўцы кадраў для праваахоўных органаў, прайшла ў Акадэміі МУС
У Беларусі спрошчаны парадак прадастаўлення маёмасці сельгасарганізацыям
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка падпісаў Указ № 129 «Аб спрашчэнні парадку прадастаўлення маёмасці сельскагаспадарчым арганізацыям». Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларускі гросмайстар Лазавік выйграў Міжнародны турнір у Ханты-Мансійску
Беларус Дзяніс Лазавік стаў пераможцам XXIII Міжнароднага турніру па шахматах імя Анатоля Карпава. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.
Напярэдадні 40-годдзя аварыі на ЧАЭС менавіта гэтай тэме быў прысвечаны Адзіны дзень інфармавання
Пасля найбуйнейшай у гісторыі атамнай энергетыкі аварыі амаль чвэрць тэрыторыі Беларусі, на якой пражывала пятая частка насельніцтва рэспублікі, была забруджана радыенуклідамі. Спынілі існаванне 479 населеных пунктаў. Усе гэтыя гады дзяржаўная палітыка была накіравана на зніжэнне радыяцыйнай рызыкі для здароўя людзей, гарантаванне бяспекі іх жыццядзейнасці.
Як выконваецца даручэнне Прэзідэнта аб змене тактыкі меліярацыі, расказаў Заяц
Як выконваецца даручэнне Прэзідэнта аб змене тактыкі меліярацыі, расказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц, перадае БелТА.
«Прывітанне з СССР» і акцыя чысціні: прадпрыемствы ЖКГ Мінскай вобласці абяцаюць нясумны суботнік
На рэспубліканскім суботніку 18 красавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці ўдзельнікі могуць не толькі папрацаваць на карысць сваіх гарадоў, але і зрабіць працоўную вахту запамінальнай падзеяй. У гэтым ім дапамогуць прадпрыемствы ЖКГ, якія рыхтуюць насычаную забаўляльную праграму, паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Рапс зацвіў на поўдні Брэсцкай вобласці
На поўдні Брэсцкай вобласці ў палях зацвіў рапс, паведамляе БелТА.