

Брэсцкая крэпасць і Мамаеў курган намінаваныя на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

Лепшых стралкоў са штатнай зброі вызначылі ва Узброеных Сілах Беларусі
У 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе прайшоў 28-ы чэмпіянат Узброеных Сіл па стральбе са штатнай зброі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

На Міншчыне праходзіць дэпутацкі суботнік

Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант расказала аб выніках перагавораў Расіі і Украіны ў Стамбуле

Віктар Казько: заклапочаны позірк мастака слова
Вайна не проста адгукнулася ў лёсе Віктара Казько. Яна стала тым, што трапляе пад вызначэнне: не было б шчасця, ды шмат у чым няшчасце дапамагло. Нагадала, якое ў жыцці ўсё пераменлівае, і часам кепскія і непрыемныя сітуацыі прыводзяць да дабра. Хоць, вядома, куды лепей, каб такіх выпрабаванняў не было. Ды не ад яго гэта залежала. Молах вайны крануўся дзіцячага цельца, калі яму было тры гады. Ад выбуху фашысцкай бомбы загінула маці, сястрычка замерзла. З гэтага моманту і пачаліся для Віктара Казько самыя што ні на ёсць блуканні па пакутах.

Колькі грошай беларусы пакінулі ў магазінах з пачатку года — Белстат
Белстат падвёў красавіцкія вынікі па выдатках беларусаў у аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання. У параўнанні з мінулым годам дзённыя выдаткі выраслі больш чым на Br4. Пра гэта паведамляе Точка.

Афіцыйна прызнана новая форма дыябету: што важна ведаць
Міжнародная федэрацыя дыябету афіцыйна прызнала дыябет 5 тыпу — асаблівую форму захворвання, звязаную з недаяданнем у раннім узросце, паведамляе The Conversation. Гэта рашэнне падкрэслівае, наколькі складаным і разнастайным з’яўляецца дыягназ «дыябет».

Полымя ваенных гадоў вачыма сведкаў
Графіка Арлена Кашкурэвіча, Васіля Шаранговіча, Георгія Паплаўскага, Лазара Рана, Людвіга Асецкага, Мікалая Гуціева, Паўла Любамудрава, Пятра Дурчына ды іншых славутых мастакоў склала выстаўку «У полымі ваенных гадоў», што адкрылася напярэдадні Дня Перамогі ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Работы з фонду Беларускага саюза мастакоў аб’яднаныя ваеннай тэматыкай, толькі некаторыя прысвечаны пасляваенным старонкам жыцця беларусаў. Аўтары — сведкі Вялікай Айчыннай: хтосьці з іх быў на фронце, нехта змагаўся з ворагам у партызанскіх атрадах, іншыя былі вымушаны існаваць ва ўмовах акупацыі і эвакуацыі. Да таго ж экспануюцца творы тых, хто зазнаў вайну дзіцем.

Беларусы заваявалі тры медалі на міжнародным турніры па тэквандо
Беларусы заваявалі тры медалі на міжнародным турніры «10-ы Кубак Прэзідэнта G3» па тэквандо ў Балгарыі, паведамляе Міністэрства спорту і турызму.