Навiны
Эксперт: Беларускія медыкі — адны з лепшых у свеце па выяўленні раку шыйкі маткі на ранніх стадыях
Як беларускія медыкі ламаюць стэрэатыпы аб анкалогіі, расказаў намеснік дырэктара па лячэбнай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Сяргей Маўрычаў, паведамляе БелТА.
Дзве перадачы Протаса дапамаглі «Хершы» атрымаць перамогу ў матчы плэй-оф АХЛ
Беларускі нападаючы «Хершы» Ілья Протас дапамог сваёй камандзе зраўнаваць лік у серыі другога раўнда плэй-оф Амерыканскай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.
У Кітаі найбуйнейшае ў свеце сховішча яек дыназаўраў атрымала «нанаабарону»
У запаведніку Цінлуншань у горадзе Шыянь, што ў правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай), завершаны маштабны праект па абароне ад выветрывання найбуйнейшага ў свеце сховішча скамянелых яек дыназаўраў. Гэта першы ў свеце выпадак ужывання нанаматэрыялаў для комплекснай кансервацыі такога маштабнага палеанталагічнага аб’екта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Мінскае «Дынама» прыме «МЛ Віцебск» у цэнтральным матчы чэмпіянату Беларусі
Якія ключавыя задачы Палескага запаведніка, расказаў эксперт
Аб ключавых задачах, якія вырашае Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, расказаў БелТА намеснік дырэктара па навуковай рабоце запаведніка Максім Кудзін.
Сукенка, што ператвараецца ў птушак, замест тканіны — аргшкло. Паглядзіце, якія ўборы стварае гэта беларуска
У дзяцінстве гераіня праекта БелТА шыла ўборы для лялек, у юнацтве — для сябе і сваіх блізкіх, а калі вырасла, ператварыла гэта хобі ў справу ўсяго жыцця. Сёння Таццяна Давыдзенка — знакаміты беларускі дызайнер, чые работы вядомы на ўвесь свет. Літаральна некалькі тыдняў таму яна прадставіла на Тыднях моды ў Парыжы і Мілане калекцыю вячэрніх сукенак «Акварэль», натхніўшыся празрыстасцю і лёгкасцю акварэльнага жывапісу. Работы беларускі выклікалі сапраўдны фурор, пакарыўшы сэрцы нават самых патрабавальных крытыкаў.
Чаму новыя дамы ў Беларусі спажываюць у разы менш цяпла, расказалі ў Мінбудархітэктуры
Адкрылася выстаўка «Час Перамогі»
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася незвычайная выстаўка, якая знаёміць з гісторыяй станаўлення гадзіннікавай прамысловасці СССР. Гэта сумесны праект з Музеем гадзіннікавай справы. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 70 мадэляў, а таксама звесткі і фатаграфіі іх уладальнікаў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
«Амністыя» для не занятых пабудовамі ўчасткаў, адмена аўкцыёнаў для асобных катэгорый. Чаго яшчэ чакаюць ад змянення заканадаўства на месцах
Андрэй Кузняцоў: Дзейнасць усіх кіраўнікоў прадпрыемства павінна канцэнтравацца на росце продажаў
Вынікі стажыроўкі кадравага рэзерву Міністэрства прамысловасці на вядучых беларускіх холдынгах, арганізаванай галіновым інстытутам «Кадры індустрыі», падводзіў асабіста кіраўнік ведамства Андрэй Кузняцоў. Зрэшты, як ён адзначыў, вучоба дзеля вучобы нікому не патрэбна. Веды неабходныя для дасягнення выніку. Ключавым паказчыкам работы прадпрыемства з’яўляюцца продажы, іх рэнтабельнасць і дынаміка. Попыт на прадукцыю і ўзровень цаны, якую гатовы за яе плаціць спажывец, з’яўляюцца, фактычна, агрэгаванымі паказчыкамі дзейнасці кампаніі.