Навiны
Беларускія баскетбалісты адправіліся на турнір у Кітай
Баскетбалісты зборнай Беларусі пасля працяглага перапынку прымуць удзел у міжнародным турніры. Беларуская каманда пад кіраўніцтвам Андрэя Крываноса адправілася на спаборніцтвы ў кітайскі Інін, паведамляе БелТА.
Свята рамёстваў і традыцый пройдзе ў Дрыбіне 15-16 жніўня
У гарадскім пасёлку Дрыбін Магілёўскай вобласці 15 і 16 жніўня пройдзе 14-ы рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі». Мерапрыемства збярэ творчыя калектывы і майстроў з усёй Беларусі, расказалі БелТА арганізатары.
Чым прыцягваюць сувеніры з Беларусі?
— ...А ці ёсць у вас хусткі альбо шалікі з відамі Мінска?.. — спытала ў прадаўца адной сталічнай крамы кабета з вялікай торбай, у якую збіралася складваць выбраныя сувеніры: кубак з беларускім малюнкам, керамічныя званочкі, сурвэткі з арнаментам. А яшчэ што-небудзь?.. Узнікла праблема выбару. І як жа я яе разумею: штогод думаю, якімі падарункамі здзівіць блізкіх, якія прыязджаюць на радзіму гады ў рады, — каб павезлі з сабой нешта адметнае, наша.
А цяпер турыстычны сезон у разгары, значыць, і запыт на вырабы, якія падкрэсліваюць адметнасць Беларусі.
Беларусь умацоўвае стандарты ў турызме і гасцінічнай сферы
У Беларусі сістэмна працуе механізм павышэння якасці турыстычных і гасцінічных паслуг — ад прававой абароны спажыўцоў і строгай сертыфікацыі да падрыхтоўкі экскурсаводаў і развіцця ўнутраных маршрутаў. Як адзначыла намеснік дырэктара — начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Кацярына ГАНЧАРОНАК, увага надаецца як унутранаму, так і выязному турызму, а галоўным арыенцірам з’яўляецца захаванне высокага ўзроўню сэрвісу і бяспекі для падарожнікаў.
У Маскве пройдзе сустрэча беларускіх і расійскіх пісьменнікаў
НЦСМ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
Прэм’ер-міністр акрэсліў прыярытэты дзейнасці ПВТ
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын на пасяджэнні Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій абазначыў прыярытэтныя пытанні для работы ПВТ і назваў важныя моманты рэгулявання сферы выкарыстання крыптавалюты ў Беларусі.
Гатэлі Турцыі могуць адмовіцца ад шведскага стала
Прадстаўнікі туріндустрыі Турцыі час ад часу заяўляюць аб неабходнасці адмовы ад сістэмы «ўсё ўключана».
У Калумбіі памёр кандыдат у прэзідэнты Урыбэ Турбай, якому стрэлілі ў галаву на мітынгу 8 чэрвеня
Кандыдат у прэзідэнты Калумбіі, сенатар Мігель Урыбэ Турбай, якому стрэлілі ў галаву падчас мітынгу 8 чэрвеня, памёр у бальніцы. Пра гэта паведамляе БелТА.
«Вечар на замку» сабраў у Навагрудку аматараў рыцарскіх турніраў і сярэднявечнай культуры
Старажытны Навагрудак гэтымі выхаднымі зноў расчыніў дзверы ў мінулае, запрасіўшы ўсіх ахвотных на захапляльнае свята сярэднявечнай культуры «Вечар на замку». Мерапрыемства падарыла гасцям магчымасць акунуцца ў атмасферу рыцарскіх турніраў, старажытных танцаў і замкавых легенд.