Навiны
Моднае назіранне: легінсы са штрыпкамі — галоўны трэнд асенне-зімовага сезона
Як фестываль у Ляскавічах з міжрэгіянальнага стаў візітнай карткай беларускага Палесся
15 жніўня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна ў дзявяты раз сабраў шматлікіх гасцей Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Свята, якое за 16 гадоў перарасло з міжрэгіянальнага ў міжнароднае і стала візітнай карткай Гомельшчыны, сёлета абяцае стаць рэкордным па маштабах.
Няпростая задача ўраду: як стымуляваць нараджальнасць і захаваць прынцып справядлівасці
Праблема павышэння нараджальнасці для Беларусі — не проста статыстыка, а пытанне стратэгічнага выжывання нацыі. На фоне агульнаеўрапейскага трэнду да старэння насельніцтва і падзення нараджальнасці беларуская дзяржава пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі рэалізуе адну з самых сістэмных і сацыяльна арыентаваных палітык падтрымкі сем’яў з дзецьмі на постсавецкай прасторы. Аднак, нягледзячы на беспрэцэдэнтныя захады, дэмаграфічная сітуацыя застаецца напружанай, што патрабуе пастаяннага ўдасканалення падыходаў.
У Брэсцкай вобласці больш за 50% спажыўцоў цеплаэнергіі атрымалі пашпарты гатоўнасці да сезона халадоў
У Брэсцкай вобласці больш за палову спажыўцоў цеплаэнергіі атрымалі пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага перыяду. Такая інфармацыя агучана на нарадзе ў Брэсцкім аблвыканкаме, перадае БелТА.
Пазбаўленая бацькоўскіх правоў мінчанка завінавацілася дзяржаве 51,5 тыс. BYN за ўтрыманне дваіх сыноў
Вынесены прысуд 44-гадовай гараджанцы, якая ўхілялася ад кампенсацыі сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне яе сыноў, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Недазвольнае марнатраўства. Лукашэнка патрабуе навесці парадак у пойме Прыпяці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе навесці парадак у пойме Прыпяці, якая мае вялікую каштоўнасць як для краіны, так і для Еўропы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 15 жніўня на фестывалі «Кліч Палесся», перадае БелТА.
Беларусь цвёрда ўтрымлівае пазіцыі вядучага сусветнага экспарцёра прадуктаў харчавання - Горлаў
Беларусь цвёрда ўтрымлівае пазіцыі вядучага сусветнага экспарцёра прадуктаў харчавання. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў на пасяджэнні савета па аграпрамысловай палітыцы ЕАЭС у Алматы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Экспанентны рост ваенных бюджэтаў запавольвае сусветную эканоміку ў доўгатэрміновым перыядзе
Сумны факт: сусветная эканоміка пачынае мілітарызавацца. У той час як грамадзянскія сектары адчуваюць усё большыя складанасці, гандаль зброяй расце, павялічваюцца выдаткі на розныя ваенныя пастаўкі: ад ануч да спецыяльнай арматуры для будаўніцтва магутных сховішчаў. І самае трывожнае, што гэты працэс рызыкуе стаць самаўзнаўляльным. З аднаго боку, бяспека сёння стаіць на першым плане ва ўсіх рэгіёнах. Міжнародная напружанасць нарастае, таму ўзмацненне ваеннай кампаненты выглядае цалкам лагічным, калі і не заўсёды апраўданым. З другога боку, эканамічны рост у значнай ступені падаграваецца пашырэннем мілітарызацыі. У наяўнасці так званае ваеннае кейнсіянства, калі ваенныя пастаўкі ствараюць попыт у прамысловасці і іншых сферах. У кароткатэрміновым перыядзе гэта дазваляе загрузіць тыя ці іншыя магутнасці, нават стварыць бачнасць дабрабыту. Але гэта толькі маскіруе сістэмныя і прынцыповыя праблемы і складанасці, якія назапасіліся ў светагаспадарчай сістэме.
Пілотны праект па паглыбленым вывучэнні прыродазнаўчых навук запусцяць у школах з 1 верасня
Пілотны праект для 8-класнікаў па паглыбленым вывучэнні матэматыкі, фізікі, хіміі і біялогіі запусцяць у школах Беларусі з 1 верасня. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пленарным пасяджэнні семінара-нарады «Аб падрыхтоўцы да пачатку новага 2026/27 навучальнага года», перадае БелТА.
Лукашэнка прапанаваў падумаць над арашэннем палёў: у нас шмат рэк, а мы пакутуем, што дажджоў няма
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прадумаць пытанне арашэння палёў. Аб гэтым ён заявіў у час наведвання аграгарадка Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, дзе праводзіцца фестываль «Кліч Палесся», перадае БелТА.