Навiны
Саветы бяспекі Беларусі і Расіі падпісалі план супрацоўніцтва на наступныя два гады
План супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі Беларусі і апаратам Савета бяспекі Расіі на 2026—2027 гады падпісаны 5 лістапада ў Маскве на сустрэчы дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча і сакратара Савета бяспекі РФ Сяргея Шайгу. Яна адбылася на палях штогадовай нарады сакратароў саветаў бяспекі краін СНД, паведамляе БелТА.
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Расійскай Федэрацыі Юрыя Нікалаева
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Расійскай Федэрацыі Юрыя Нікалаева, перадае БелТА.
«Купалаўскія чытанні» пройдуць у Мінску
17 — 18 лістапада 2025 года ў Мінску ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пройдуць XV Міжнародныя Купалаўскія чытанні «Жывая думка зазвінела буйнай песняй», прысвечаныя 120-годдзю пачатку творчай дзейнасці Янкі Купалы і 100-годдзю прысваення Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі, а таксама 100-годдзю з часу выхаду ў свет зборніка «Безназоўнае».
Людзям павінна быць светла
Як выконваецца распараджэнне Прэзідэнта № 119рп ад 01.07.2020 года «Аб дадатковых мерах па вырашэнні актуальных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва» ў частцы асвятлення населеных пунктаў на прыкладзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, высвятляла карэспандэнт «Звязды».
Палеантолагі знайшлі новы від старажытнага гіганцкага мядзведзя
Палеантолагі ўстанавілі новы від вымерлага гіганцкага мядзведзя, які жыў на тэрыторыі Расіі каля 5-6 млн гадоў таму, пра гэта паведаміла БелТА.
Беларускія спецыялісты будуць удзельнічаць у работах па сертыфікацыі «Асвея»
Беларускія спецыялісты будуць удзельнічаць ва ўсіх работах па сертыфікацыі самалёта «Асвей». Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
Зборная Беларусі па гандболе выйграла міжнародны турнір
На сталічнай «Чыжоўка-Арэне» прайшоў міжнародны таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі, Ірака і Расіі. Перамогу за сабой пакінулі гаспадары — у вырашальным матчы зборная Беларусі перамагла зборную Расіі з вынікам 34:28.
Беларусы загінулі і пацярпелі ў страшным ДТЗ з чатырма фурамі пад Іркуцкам
Беларусы загінулі і пацярпелі ў страшным ДТЗ з чатырма фурамі ў Іркуцкай вобласці. Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў.
Нецвярозага мужчыну збіў цягнік у Дубровенскім раёне, следчыя ўстанаўліваюць дэталі здарэння
Следчыя ўстанаўліваюць абставіны смяротнага траўміравання мужчыны на чыгуначных пуцях у Дубровенскім раёне, паведамляе БелТА.
У выніку землетрасення ў Афганістане пацярпела знакамітая Блакітная мячэць
Землетрасенне ў паўночнай афганскай правінцыі Балх прывяло да частковых разбурэнняў знакамітай Блакітнай мячэці ў Мазары-Шарыфэ, таксама вядомай як Маўзалей Алі. Аб гэтым паведамляе SB.by.