Навiны
539
Больш за 10,6 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі
28.10.2026
У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 10 660 тыс. т, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
58
«Галоўнае — жанчына». Лукашэнка даручыў МУС распрацаваць законапраект «Аб амністыі»
28.10.2026
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне Міністэрству ўнутраных спраў распрацаваць законапраект «Аб амністыі». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
43
Ігар Сергяенка правядзе асабісты прыём 2 лістапада
28.10.2026
2 лістапада 2026 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
28
Тры чалавекі загінулі ў выніку ДТЗ у Вілейскім раёне
28.10.2026
27 кастрычніка, каля 20:40 у Вілейскім раёне на 104-м кіламетры аўтадарогі Р-28 Мінск — Маладзечна – Нарач адбылося смяротнае ДТЗ. Пра гэта sb.by паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў.
95
Браты-блізняты Лісеенкі з Клімавічаў служаць у ахове амаль дваццаць гадоў па запаветах бацькі
28.10.2026
Знаёмцеся: капітан міліцыі Уладзімір Лісеенка — камандзір узвода роты міліцыі, а яго брат маёр міліцыі Юрый Лісеенка — намеснік начальніка аддзела. Абодва нясуць службу ў Клімавіцкім аддзеле Дэпартамента аховы, які неаднаразова па выніках працы за год займаў прызавыя месцы ў вобласці. Важкі ўклад у агульнае дасягненне калектыву, безумоўна, унеслі і браты-блізняты.
77
Рабіць дабро так проста і прыемна
28.10.2026
У гэтым пераканаліся карэспандэнты «Звязды», якія на свае вочы ўбачылі, як юныя валанцёры з ахвотай дапамагаюць 84-гадовай жыхарцы горада Чэрвеня
368
Стралкі з Беларусі выйгралі восем медалёў турніру Гран-пры ISSF у Казахстане
28.10.2026
Беларусы заваявалі восем медалёў на міжнародным турніры серыі Гран-пры ISSF па кулявой стральбе ў казахстанскім Шымкенце, паведамляе БелТА.
44
Убачыць нескажоную праўду. Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» прадставілі ва Уфе
28.10.2026
Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» працягвае сваё падарожжа па гарадах Расіі. На гэты раз яго прадставілі на сцэне ГКЗ «Башкартастан» ва Уфе. У ваенныя гады Башкартастан стаў магутным апорным краем: рэспубліка кавала зброю перамогі, забяспечвала перадавую гаручым, тэхнікай і боепрыпасамі, прымала эвакуіраваныя заводы і шпіталі. Сёння ўфімскія сем’і гэтак жа свята аберагаюць памяць аб подзвігах франтавікоў і працаўнікоў тылу, аднаўляюць старонкі гісторыі і перадаюць іх моладзі. Які водгук пранізлівая пастаноўка знайшла ў сэрцах гледачоў і што непарыўна звязвае народы Беларусі і Башкартастана, высвятляла БелТА.
42
Тайланд, Куба, Бразілія. Іпатаў правёў серыю перагавораў на палях форуму БРІКС
28.10.2026
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў на палях XII Парламенцкага форуму БРІКС у Нью-Дэлі (Індыя) правёў серыю перагавораў на палях форуму БРІКС, паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
33
ПВТ і Катар намецілі шляхі супрацоўніцтва ў лічбавай сферы
28.10.2026
Беларусь і Катар плануюць развіваць супрацоўніцтва ў ІТ-сектары. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе ПВТ па выніках сустрэчы начальніка Сакратарыята Наглядальнага савета ПВТ Ганны Рабавай з часовым павераным у справах Дзяржавы Катар у Рэспубліцы Беларусь Хамудам Аль-Саадзі.