Навiны
9 чэрвеня стартавала рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні
Сёлета на гэтыя дні зарэгістравацца дазволена толькі тым абітурыентам, якія па ўважлівых прычынах не змаглі прайсці ЦТ у асноўныя. Напрыклад, з-за хваробы або іншых незалежных ад іх абставін, пацверджаных дакументальна. Для таго каб запісацца на праходжанне ЦТ у рэзервовы дзень, абітурыент павінен асабіста або праз законнага прадстаўніка ці прадстаўніка, які дзейнічае на падставе даверанасці, падаць дакументы ў адзін з пунктаў рэгістрацыі. Сёлета рэзервовымі днямі для правядзення ЦТ вызначаны 19, 21 і 23 чэрвеня. Запісацца на іспыты можна па 12 чэрвеня ўключна.
Вынікі першага цэнтралізаванага экзамену паказалі добрыя веды выпускнікоў
Як паведамілі ў Міністэрства адукацыі Беларусі, стобальныя вынікі ёсць па 13 вучэбных прадметах.
Для праходжання ЦТ 5 чэрвеня зарэгістраваліся амаль 30,9 тысячы абітурыентаў
5 чэрвеня прайшло тэсціраванне па другім профільным прадмеце. Яго ўдзельнікі здавалі гісторыю Беларусі, грамадазнаўства, хімію і фізіку — прадметы, якія неабходны для паступлення на такія спецыяльнасці, як юрыспрудэнцыя, паліталогія, журналістыка, сацыялогія, культуралогія і педагогіка. Хімія і фізіка — для тых, хто паступае на тэхнічныя, прыродазнаўчанавуковыя і медыцынскія спецыяльнасці.
Чаму айчынная медыцынская адукацыя не горшая за замежную?
Пагаварылі з першым прарэктарам ГрДМУ Андрэем Болтачам аб сёлетняй прыёмнай кампаніі і перавагах мэтавага навучання.
Якія палажэнні Кодэкса аб адукацыі набудуць сілу сёлета з 1 верасня
Асноўныя палажэнні закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адукацыі» набываюць сілу з 1 верасня. Прынцыпова новыя нормы не ўводзяцца. Па сутнасці, гэта дашліфоўка Кодэкса аб адукацыі, якая носіць тэхнічны, практычны і аператыўны характар. Пры карэкціроўцы ў першую чаргу ўлічвалася правапрымяняльная практыка. У цэлым змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі, павышэнне якасці адукацыі, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай сістэмы адукацыі. Аб палажэннях закона БелТА расказаў член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.
2 чэрвеня ў 40 пунктах правядзення ЦТ пісалі тэсты каля 32,7 тысячы абітурыентаў
Моладзь праходзіла тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай), геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
Сёння каля 20 ВНУ краіны рыхтуюць інжынераў па больш чым 100 спецыяльнасцях
Урад зацвердзіў Канцэпцыю развіцця інжынернай адукацыі ў Беларусі на перыяд да 2035 года. Павышэнне якасці падрыхтоўкі інжынерных кадраў і забеспячэнне тэхналагічнай бяспекі краіны — асноўная мэта распрацоўкі і прыняцця дакумента. Пра тое, што ўжо зроблена і як будуць далей рэалізоўвацца маштабныя ініцыятывы выкладзеныя ў канцэпцыі, расказвае першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч.
Выпускнікі беларускіх школ здалі цэнтралізаваны экзамен па рускай і беларускай мовах
Шлях да самастойнасці. Прыступка другая
8 тыс. удзельнікаў, больш за 12% не з’явіліся: як прайшоў першы дзень ЦТ
У Беларусі 26 мая прайшоў першы дзень цэнтралізаванага тэсціравання. Аб выніках расказалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.