Навiны
У Пекіне пашыраецца сетка метрапалітэна сусветнага класа
Улады Пекіна плануюць яшчэ больш умацаваць свой статус кітайскага горада з самай доўгай працягласцю ліній метрапалітэна ў 2026 годзе, удзяляючы пры гэтым прыярытэт забеспячэнню зручнасці паездак. Пра гэта заявіў мэр кітайскай сталіцы Інь Юн, перадае «Сіньхуа».
Папяровую спадчыну адраджаюць маладзечанскія майстрыхі
Абмежаваны доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў, якія выкарыстоўваліся экстрэмістамі
Пастановай пракурора Магілёўскай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсаў terra-group.pl і ssl-production.pl, якія выкарыстоўваліся экстрэмісцкім фарміраваннем. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Упершыню за 12 гадоў Віцебская вобласць выканала заданне па ўводзе ў эксплуатацыю жылля
У 2025 годзе ўведзена 405 тыс. квадратных метраў жылля пры плане 400 тыс. квадратных метраў. Такую інфармацыю агучыў старшыня камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве аблвыканкама Андрэй Галяковіч на выніковай калегіі камітэта.
У Гродне ДАІ праводзіць маніторынг стану дарог
У Гродне супрацоўнікі ДАІ манітораць стан праезнай часткі для своечасовага выяўлення дэфектаў, якія ўтварыліся зімой, паведамілі БелТА ў прэс-службе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У Мінскай вобласці да вясновых палявых работ падрыхтавана 92 % тэхнікі
Пасяўная кампанія — 2026 не за гарамі. Ход падрыхтоўкі да вясновых палявых работ абмеркавалі падчас нарады ў Мінскім аблвыканкаме ў аўторак, 24 лютага. У цэнтры ўвагі — тэхніка, якая выйдзе ў поле, запасы насення і ўгнаенняў, а галоўнае — людзі.
Як і колькі беларусы будуць працаваць у першым месяцы вясны, расказалі ў Мінпрацы
Як і колькі беларусы будуць працаваць у сакавіку, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведаміла БелТА.
Дыялог замест спрэчкі: як прафсаюзныя юрысты вырашаюць працоўныя пытанні на месцах
Штомесяц толькі ў рамках прафсаюзных выязных прававых прыёмаў па юрыдычную кансультацыю або дапамогу ў вырашэнні працоўнай спрэчкі да юрыстаў ФПБ звяртаюцца ў сярэднім 500 чалавек.
Еднасць у імя міру і памяці, альбо Чаму вучыць гісторыя Вялікай Айчыннай вайны?
Што такое мобінг? Як зразумець, што вы ахвяра, і абараніць сябе
Мобінг — гэта булінг у адносінах да дарослых. Звычайна ён узнікае там, дзе людзі праводзяць шмат часу і дзе ёсць іерархія падпарадкавання. Гэта можа адбывацца ў працоўным калектыве, студэнцкіх групах і нават у сям’і. БелТА даведалася ў старшага выкладчыка кафедры андрагогікі факультэта дадаткова прафесійнай адукацыі інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аляксандра Пахомчыка, як зразумець, што вы сталі ахвярай мобінгу, і што рабіць у падобных сітуацыях.