Навiны
Беларусь ратыфікавала пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Інданезіяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікавана пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Інданезіяй з другога. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Колькі гадзін можна працаваць непаўналетнім на канікулах і якая будзе аплата, расказалі ў Мінпрацы
Падчас канікулаў падлеткі 14–16 гадоў могуць працаваць не больш за 4 гадзіны 36 хвілін у дзень, 16–18 гадоў — не больш за 7 гадзін. А аплата працы ў іх ідзе як за поўны васьмігадзінны працоўны дзень, паведаміў у Прэс-цэнтры Дома прэсы Сяргей Кацко, начальнік упраўлення арганізацыі працы дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва і альтэрнатыўнай службы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе SB. by.
Нагрудны знак Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта заснаваны ў Беларусі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 мая падпісаў указ нумар 168 аб заснаванні нагруднага знака Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аўтамагазіны з самаабслугоўваннем. Як у Беларусі плануюць развіваць гандаль на вёсцы
Як у Беларусі будзе развівацца праца ў сферы гандлю ў сельскай мясцовасці, расказала намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч, перадае БелТА.
За суткі ў Беларусі затрымалі пяцярых кур’ераў махляроў
У Беларусі за суткі затрымалі пяцярых кур’ераў, якія працавалі па ўказаннях тэлефонных ашуканцаў, у іх канфіскавалі амаль 200 тыс. рублёў. Усяго ў міліцыю паступіла звыш 400 паведамленняў аб званках аферыстаў, зарэгістраваны 43 злачынствы, учыненыя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паведамляе «Минск-Новости».
Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб стварэнні агульнага рынку каштоўных металаў і камянёў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і камянямі, а таксама вырабамі з іх. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Спёка здаецца. Як рэзка пахаладае ў Беларусі пасля рэкорднай майскай спёкі, расказалі сіноптыкі
Як рэзка пахаладае ў краіне пасля рэкорднай майскай спёкі, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Для работы з выбаршчыкамі і збору інфармацыі. Як ЦВК выкарыстоўвае інфармацыйныя тэхналогіі
Для Цэнтральнай выбарчай камісіі тэма інфармацыйных тэхналогій актуальна для вырашэння такіх пытанняў, як збор інфармацыі, работа з выбаршчыкамі. Аб гэтым перад адкрыццём міжнароднай канферэнцыі ў Гродне сказаў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае БелТА.
Спартыўная інфраструктура як драйвер прыцягнення
Развіццё турызму, у тым ліку спартыўнага і агратурызму ў Беларусі — частка дзяржаўнай стратэгіі па ўмацаванні міжнароднага іміджу краіны, развіцця рэгіёнаў, стварэння камфортных умоў для людзей і захаванне нацыянальнай самабытнасці. На гэтыя і іншыя ключавыя кірункі актуальных трэндаў і новых напрамкаў развіцця турыстычнай галіны ў Рэспубліцы Беларусь на сустрэчы ў рамках адзінага дня інфармавання ў Гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву звярнуў увагу міністр спорту Сяргей Кавальчук.
Юрый Сянько: Усе прафсаюзныя санаторыі будуць абноўлены да 2030 года
ФПБ актыўна ўключана ў рэалізацыю задач па развіццю турызму ў краіне. Пра гэта расказаў старшыня нацыянальнага прафцэнтра Юрый Сянько ў час сустрэчы з працоўным калектывам «Санаторыя «Нарач», якая прайшла ў рамках адзінага дня інфармавання і была прысвечана тэме развіцця турызму ў Беларусі.