Навiны
Беларуская культура атрымае «прапіску» ў Кітаі: падпісаны мемарандум аб стварэнні тэматычнага гарадка
Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і Міністэрствам культуры Беларусі падпісаны ў кітайскім горадзе Наньтун падчас маштабнага міжнароднага праекта «Славянскі фестываль — беларускі гарадок». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінкультуры.
Каваленка пракаментаваў навацыю аб пералічэнні аліментаў і іншых выплат з тэрыторыі РФ на рахункі ў Беларусі
Грамадзяне Беларусі са студзеня могуць атрымліваць аліменты, якія спаганяюцца ў Расіі, на рахункі ў беларускіх банках. Гэтую навацыю па просьбе журналістаў пракаментаваў міністр юстыцыі Яўген Каваленка перад пашыранай нарадай па падвядзенні вынікаў дзейнасці органаў прымусовага выканання ў 2025 годзе і вызначэнні задач на 2026 год, перадае БелТА.
Вальфовіч: Вынікі праверкі гатоўнасці Узброеных Сіл лягуць у аснову ўдасканалення арміі
Вынікі праверкі гатоўнасці Узброеных Сіл лягуць у аснову ўдасканалення беларускага войска. Пра гэта па выніках дакладу кіраўніку дзяржавы журналістам заявіў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.
Галалёд, уначы да −28 °С. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 31 студзеня
У Беларусі на 31 студзеня з-за галалёдзіцы на дарогах аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Старшыня Мінскага аблвыканкама — пра падрыхтоўку да абласных «Дажынак-2026»: Трэба рабіць капітальна
Адбылося першае пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026»
У Магілёве пачаўся продаж білетаў на «М.@rt.кантакт»
Міжнародны маладзёжны тэатральны форум М.@rt.кантакт пройдзе ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка ў дзевятнаццаты раз. Яго асноўная праграма ўключае 17 спектакляў тэатраў з Беларусі, Расіі і Казахстана. На гэты раз у афішы аж тры беларускія тэатры лялек — з Магілёва, Гродна і Мінска.
Стартаваў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
Пад дэвізам «Правілы выконваем — жыццё захоўваем!» 30 студзеня ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзіць першы ў гэтым годзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Маштабная прафілактычная акцыя ініцыяваная Дзяржаўтаінспекцыяй МУС.
«Ад эфектыўнага выканання судовых рашэнняў залежыць сацыяльная стабільнасць і аўтарытэт дзяржавы»
Савет ЕЭК унёс змяненні ў парадак разгляду спраў аб парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) унёс змяненні ў парадак разгляду спраў аб парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі на трансгранічных рынках. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.