Навiны
Амаль 72 % шматдзетных сем'яў ужо атрымалі аднаразовую дапамогу на падрыхтоўку да школы — Мінпрацы
Пра што гаварылі жыхары Ліды з Маратам Маркавым?
Рэспубліканскі інфармацыйна-асветніцкі праект «Пульс краіны: факты, трэнды, сэнсы», падчас якога лідары меркаванняў, медыйныя асобы і эксперты сустракаюцца з людзьмі па ўсёй краіне, абмяркоўваючы самыя надзённыя і вострыя тэмы, працягваецца. Гэтым разам спікеры завіталі на Гродзеншчыну і Віцебшчыну.
Ігар Сергяенка: наспела неабходнасць комплекснага ўдасканалення Кодэкса аб шлюбе і сям’і
Сям’я — у цэнтры ўвагі дзяржавы
Бюджэтная эканомія або дабрабыт грамадзян? Угнаенні, сусветная кан’юнктура і харчовая бяспека
Перавагі эксперыментальнай праекцыйнай падсветкі на трасе ад Брэста да Белавежскай пушчы назваў эксперт
Наспела відавочная неабходнасць фарміраваць і пашыраць інстытуты прасоўвання айчынных тавараў
У прынцыпе, мы ўмеем вырабляць. І беларуская прадукцыя дастойная па якасці, цалкам прымальная па цане, тым не менш, не заўсёды канкурэнтаздольная. Прасоўванне і продажы, прама скажам, наша слабае звяно. І па гэтым фактары мы прайграём імпартным кампаніям, часам нават на ўнутраным рынку. Продажы, на жаль, не самы моцны бок айчынных вытворцаў. Але ўсю віну звальваць на менеджараў таксама не зусім карэктна і справядліва. Ёсць і аб’ектыўныя фактары: змагацца за паліцы і пакупніка даводзіцца нашым кампаніям з буйнымі карпарацыямі (і міжнароднымі, і расійскімі), якія, аб’ектыўна, больш буйныя і магутныя, валодаюць значным фінансавым рэсурсам. І за кошт эфекту маштабу іншы раз паравым катком расчышчаюць сабе месца на рынку. Але не ўсё так дрэнна.
Выйшаў з друку фотаальбом Анатоля Клешчука «Святыя азёры». У фотападарожжа запрашае «звяздовец»
У выдавецтве «Беларусь» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пабачыў свет фотальбом Анатоля Клешчука «Святыя азёры». Дыялог з чытачом і гледачом вядзе вядомы фотамайстар, як быццам перадаючы прывітанне з самых розных мясцін Беларусі...
Адзіную ў Румыніі АЭС цалкам спыняць з-за абмялення Дуная
У Еўропе сутыкнуліся з дэфіцытам акуляраў для назірання за сонечным зацьменнем
Пра тое, якія новаўвядзенні і змены з’явіліся ў прававых актах па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці, расказаў праваахоўнік
Так, за кіраванне транспартным сродкам асобай пасля заканчэння тэрміну дзеяння вадзіцельскага пасведчання ўстаноўлены штраф у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь. Раней быў ад 5 да 20 базавых велічынь. Акрамя таго, такое правапарушэнне стала правіннасцю і калі вадзіцель не ўсочыць, што тэрмін яго вадзіцельскага пасведчання скончыўся, то першы раз ён вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці.