
Ліпень у Беларусі аб’яўлены месяцам актыўнага турызму
Месяц гісторыка-культурнага турызму, які быў аб’яўлены ў червені, прайшоў паспяхова. Аб гэтым карэспадэнту «Звязды» паведаміў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый МАРОЗАЎ.

Абарона дзяцей, пенсіянераў і спажыўцоў: на заключным пасяджэнні другой сесіі Савета Рэспублікі адобрана 15 законапраектаў
Сенатары зацвердзілі справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту 2024 года, аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2024 год. Адобраны законапраекты «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўдытарскай дзейнасці» і іншыя.

Знаёмства з дзяўчынай у дадатку абышлося мінчаніну ў 16000 долараў
У Партызанскае РУУС з заявай аб махлярстве звярнуўся 40-гадовы жыхар раёна.

У Барысаве прайшло прафілактычнае мерапрыемства МНС «Інтэрнат без пажару»
У Барысаве адбылося маштабнае прафілактычнае мерапрыемства на базе інтэрната ААТ «Лесахімік». Барысаўскі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з суб’ектамі прафілактыкі правёў навучальныя заняткі і практычныя трэніроўкі, мэтай якіх было павысіць дасведчанасць жыхароў аб пажарнай бяспецы і адпрацаваць дзеянні ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Аб’ём трансгранічнай электроннай камерцыі ў Кітаі перавысіў 2,7 трыльёна юаняў

Лукашэнка ўзгадніў перастаноўку кіруючых кадраў у міністэрствах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня падчас прыняцця кадравых рашэнняў узгадніў прызначэнне кіраўнікоў у рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, паведамляе БелТА.

Фалькоў: Беларусы змогуць паступаць у расійскія ВНУ па грантах з 2025 года
У гэтым годзе абітурыентам з-за мяжы, у тым ліку беларусам, будзе ўпершыню прадастаўлена магчымасць паступлення ў расійскія ВНУ па грантах, паведаміў журналістам міністр навукі і вышэйшай адукацыі РФ Валерый Фалькоў, перадае Sputnik.
Жанчына танула ў рацэ Свіслач у Мінску
Жанчыну без прытомнасці знайшлі ў рацэ Свіслач у раёне вул. Старавіленскай раніцай 30 чэрвеня, паведамляе МНС.

Крыміналам зарабіў 200 тысяч долараў
Міліцыянеры Гродзеншчыны сумесна з калегамі са Следчага камітэта ўстанавілі 32-гадовага жыхара Слоніма, які прадастаўляў зламыснікам паслугі па маршрутызацыі званкоў з сеткі Інтэрнэт у GSM стандарт. Дзякуючы яму аферысты маглі ананімна размаўляць з ахвярамі.

На заключным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў другой сесіі дэпутаты прынялі два законапраекты
Праектам Закона «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці», разгледжаным у першым чытанні, узмацняецца адказнасць за незаконнае выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў. Змяненні закрануць Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.