Навiны
Маштабная карупцыйная схема выкрыта ў ключавых галінах эканомікі
Супрацоўнікамі УБЭЗ сталічнага ГУУС і прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры ў рамках сумеснай работы ў міжведамаснай групе затрыманы службовыя асобы шэрагу прадпрыемстваў аграпрамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў, ЖКГ, будаўніцтва, транспарту, адукацыі і іншых галін. Пра гэта паведаміла прэс-служба міліцэйскага ведамства.
Ад дамафона да аўкцыёну: мінчанін паверыў у «абарону» актываў — пазбавіўся ўсіх зберажэнняў і аўтамабіля
У Кастрычніцкае РУУС г. Мінска звярнуўся адзін з жыхароў сталіцы, які стаў ахвярай тэлефонных ашуканцаў: ён страціў грошы і аўтамабіль.
П’яных жывёлаводаў на працоўных месцах выявілі міліцыянеры ў двух раёнах Гродзенскай вобласці
Супрацоўнікі міліцыі выявілі п’яных жывёлаводаў на працоўных месцах у двух раёнах Гродзеншчыны, паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Падлетак у Мінску на працягу двух тыдняў шукаў грошы бацькоў, каб задэклараваць іх і «выратаваць сям’ю» ад непрыемнасцяў
У Кастрычніцкае РУУС горада Мінска звярнулася маці 16-гадовага навучэнца каледжа, які стаў ахвярай махляроў.
Школьнік абакраў бацькоў сябра, каб ездзіць на таксі бізнес-класа
Як паведаміў старшы інспектар ДІГС Першамайскага РУУС г. Мінска Марк Жданаў, у Першамайскае РУУС Мінска звярнуўся жыхар раёна і паведаміў аб знікненні 3200 долараў ЗША з кватэры.
Забіў цяжарную жонку, рабіў замах на забойства пасынка, узяў у заложнікі падчарыцу
Генеральная пракуратура Беларусі завяршыла папярэдняе расследаванне і накіравала ў Гомельскі абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да замежнага грамадзяніна, якому, сярод іншага, інкрымінаваны забойства і замах на забойства, гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару і згвалтаванне, насілле і пагрозу прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкодзіць яго законнай дзейнасці, катаванне непаўналетняй.
У Ленінскім РУУС сталіцы расказалі, як дапамагаюць непрацуючым жыхарам
Адсутнасць пастаяннай занятасці можа прывесці не толькі да фінансавых цяжкасцяў, але і да праблем з законам. Каб прадухіліць гэта, у Ленінскім РУУС рэгулярна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы для непрацуючых жыхароў раёна. Сустрэчы праходзяць з удзелам супрацоўнікаў міліцыі, прадстаўнікоў службы занятасці, псіхолагаў і спецыялістаў розных арганізацый. Такія мерапрыемствы дапамагаюць грамадзянам знайсці работу, атрымаць кансультацыі і вярнуцца да нармальнага жыцця.
З якімі пытаннямі звяртаюцца жыхары сталіцы да ўчастковага інспектара міліцыі?
Кожную сераду, з 17.00 да 20.00, у грамадскіх пунктах аховы правапарадку сталіцы ўчастковыя інспектары міліцыі вядуць прыём грамадзян. Гэта магчымасць для жыхароў раёна хутка вырашыць праблемную сітуацыю, атрымаць параду. Чарговы прыём у Партызанскім РУУС правёў участковы інспектар Ігар Барзда.
У Гродне шукаюць падлетка, які пайшоў са школы, але дадому не вярнуўся
У Гродне шукаюць падлетка, які пайшоў са школы, але дадому не вярнуўся. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
80-гадовая бабуля з Удмуртыі двойчы прыязджала ў Мінск па заданні ашуканцаў. У другі раз яе «місія» правалілася
Аператыўнікі мінскага крымінальнага вышуку затрымалі 80-гадовую іншаземку, якая па заданні тэлефонных ашуканцаў двойчы прыязджала ў Мінск забраць грошы ашуканых беларускіх пенсіянераў.