Навiны
За Плутонам выявілі магчымую новую карлікавую планету
Група навукоўцаў з ЗША, якія працуюць у абсерваторыі імя Веры Рубін у Чылі, выявіла за Плутонам ледзяны аб’ект дыяметрам да 1,5 тыс. км. На думку астрафізікаў, гэты аб’ект можа быць раней невядомай карлікавай планетай Сонечнай сістэмы.
Беларусь і Расія заклікалі да міжнародных перагавораў для прадухілення гонкі ўзбраенняў у космасе
Беларусь і Расія выступілі за хутчэйшы пачатак міжнародных перагавораў па выпрацоўцы шматбаковага юрыдычна абавязваючага інструмента па прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ў Першым камітэце 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая апублікавана на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БелТА.
Google плануе запусціць першы дата-цэнтр для ШІ ў космасе
Google правядзе першы выпрабавальны запуск спадарожніка на арбіту для ацэнкі прадукцыйнасці працэсараў TPU ў рамках праекта па стварэнні ШІ-інфраструктуры ў космасе пад назвай Suncatcher.
Бразільскі вучоны выявіў восем экзапланет — патэнцыйных кандыдатаў на існаванне жыцця
Бразільскі даследчык Фабіу Калабрыя Эванжэліста да Сілва прааналізаваў масіў астранамічных дадзеных і выявіў восем экзапланет, на паверхні якіх могуць быць вадкая вада і ўмовы для падтрымання жыцця, паведамляе БелТА.
Падчас зацьмення ў канцы жніўня амаль цалкам пачырванее Месяц
Амаль увесь Месяц набудзе чырванаватае адценне падчас частковага зацьмення 28 жніўня, паколькі больш чым на 90 % паглыбіцца ў цень Зямлі. Пра гэта паведаміла астраном, кіраўнік аддзела метадычнага суправаджэння Маскоўскага планетарыя Людміла Кошман.
У ЗША завяршыліся першыя выпрабаванні касмічных перахватчыкаў для сістэмы ПРА «Залаты купал»
У ЗША распрацоўшчыкі касмічных перахватчыкаў для сістэмы проціракетнай абароны «Залаты купал» завяршылі першы этап выпрабаванняў, паведамляе БелТА.
Жыхары Беларусі ўбачаць частковае сонечнае зацьменне 12 жніўня. Дзе — лепш за ўсё?
12 жніўня адбудзецца сонечнае зацьменне. Поўная фаза будзе бачная ў вузкай паласе праз поўнач Расіі, Грэнландыю, Ісландыю, Атлантыку, Іспанію і частку Партугаліі. Беларусь апынецца за межамі гэтай зоны, аднак жыхары краіны змогуць назіраць частковую фазу.
Да Зямлі набліжаецца патэнцыяльна небяспечны астэроід
У панядзелак, 10 жніўня, міма Зямлі праляціць патэнцыяльна небяспечны астэроід 2019 NY2, перадае БелТА.
Самае маленькае Сонца і ледзь прыкметны Марс можна будзе ўбачыць у ліпені
Самы маленькі бачны памер сонечнага дыска, чырванаваты і ледзь прыкметны Марс, а таксама адлюстраванне тонкага сярпа старога Месяца ў рассеяным зборы Плеяды і іншыя астранамічныя з’явы ўбачаць жыхары Зямлі ў ліпені, паведаміла БелТА са спасылкай на ТАСС.