Навiны
Інтэрактывы, канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы згуртавалі магіляўчан падчас усенароднага свята
Адной з цэнтральных падзей Дня народнага адзінства ў Магілёве сталі гарадскія спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні «Хуткасць» на адкрытым скаладроме па вуліцы Індустрыяльнай. Гэты скаладром з’яўляецца адным з самых высокіх у краіне — 17 метраў, вышэй, чым пяціпавярховік. Адна яго вертыкальная «сцяна» разлічана на цяжкасць, другая — на хуткасць. У спрытнасці, смеласці, вынослівасці спаборнічалі 100 юных скалалазаў з Магілёва і Смаленска.
Магілёў прысвячае Дню народнага адзінства велапрабегі, конкурсы, канцэрты...
Мерапрыемствы, прысвечаныя святу, пачалі праводзіцца з пачатку тыдня, а непасрэдна 17 верасня магіяўчан чакае шмат чаго пазнавальнага і карыснага.
Больш за 12 тыс. хлопцаў і дзяўчат выказалі жаданне стаць удзельнікамі пятага маршруту «Цягніка Памяці»
Больш за 12 тыс. хлопцаў і дзяўчат з усёй рэспублікі выказалі жаданне стаць удзельнікамі пятага маршруту «Цягніка Памяці». Пра гэта паведаміла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пленарным пасяджэнні II Маладзёжнага ваенна-патрыятычнага форуму ў Гомелі, паведаміла БелТА.
Удзельнікаў ІІ Маладзёжнага ваенна-патрыятычнага форуму прыняў Гомель
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 300 ліцэістаў, сувораўцаў, кадэтаў і выхаванцаў патрыятычных клубаў з усіх рэгіёнаў краіны.
Пленарнае пасяджэнне першага Маладзёжнага ваенна-патрыятычнага форуму прайшло ў Мінску
Як сфарміраваць у падрастаючага пакалення базавыя духоўна-маральныя арыенціры, выхаваць павагу да дзяржаўнай сімволікі, падтрымаць у моладзі актыўную грамадзянскую пазіцыю — больш за трыста маладых людзей з усёй краіны сабраліся абмеркаваць гэтыя і іншыя пытанні, каб вызначыць, што значыць быць патрыётам сёння.