Навiны
Для інавацыйнага развіцця неабходна сінхранізацыя навукова-даследчай дзейнасці і мадэрнізацыі рэальнага сектара
Каб быць багатым, мала быць разумным. Яшчэ неабходна прадпрымальнасць. Насамрэч з інтэлектуальным складнікам у беларускай эканоміцы ўсё ў парадку. Ёсць дастаткова магутная навукова-даследчая база, добрыя інжынерныя школы. Ды і нашы спецыялісты вельмі кваліфікаваныя. Сістэма адукацыі забяспечвае ўзнаўленне і развіццё чалавечага капіталу. Але неяк не заладзілася ў нас з прадпрымальнасцю. Асабліва ў інавацыйных кірунках. Несумненна, ёсць паспяховыя кейсы. Але яны не дасягнулі той крытычнай масы, каб нашы распрацоўкі разрывалі сусветныя рынкі і станавіліся крыніцай дабрабыту карпарацый з беларускім капіталам ці хоць бы сумесным.
Чаму ўзнік штучны інтэлект і якія магчымасці ён дае чалавеку?
У Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук комплексна вывучаюць ключавыя выклікі сучаснасці, уключаючы пытанні этыкі і развіцця штучнага інтэлекту. Навукоўцы расказалі, з якімі выклікамі сутыкаецца грамадства ў эпоху найноўшых тэхналогій і ці можа ШІ калі-небудзь замяніць чалавека.
Будучыя тэхналогіі сувязі будуць асноўвацца на выкарыстанні штучнага інтэлекту
Такім меркаваннем падзяліўся першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач на канферэнцыі аб тэхналагічных трэндах і інавацыях, паведамляе БелТА.
Падчас адзінага дня інфармавання ў арганізацыях гаварылі пра кібербяспеку
На гэтым тыдні ў многіх арганізацыях краіны розных форм уласнасці падчас адзінага дня інфармавання абмеркавалі вельмі актуальную для ўсіх тэму — кібербяспеку
У Новай Зеландыі двух намінантаў на кніжную прэмію выключылі з-за выкарыстання ШІ у афармленні вокладак
Арганізатары новазеландскай прэміі Ockham Book Awards выключылі дзве кнігі са спісу намінантаў пасля ўвядзення новых правілаў выкарыстання штучнага інтэлекту (ШІ), перадае БелТА.
У Кітаі бум цацак на аснове штучнага інтэлекту
Цягам першага паўгоддзя продажы цацак на аснове штучнага інтэлекту ў Кітаі выраслі ў шэсць разоў у параўнанні з папярэднім перыядам, а гадавы рост перавысіў 200 %. Аб гэтым сведчаць даныя платформы электроннай камерцыі JD.com, паведаміла «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі звыш паўмільярда карыстальнікаў генератыўнага штучнага інтэлекту
Такая тэндэнцыя адзначаецца ў дакладзе, апублікаваным Кітайскім інфармацыйным інтэрнэт-цэнтрам, паведаміла «Сіньхуа».
Беларусь і Казахстан абменьваюцца вопытам у галіне развіцця штучнага інтэлекту і лічбавага ўрада
Адкрыццё Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску. Тады кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў краіне ўкладвалі і будуць укладваць сродкі ў развіццё перспектыўных тэхнічных кірункаў — робататэхнікі, нанаэлектронікі, складаных саманавучальных сістэм і іншых галін навукі. Пастаянна ўдасканальваецца падрыхтоўка кадраў, узмацняецца ўзаемадзеянне адукацыі з высокатэхналагічнымі прадпрыемствамі. «Разлічваю, што такія тэхнаінкубатары будуць не толькі ў сталіцы, але і па ўсёй краіне. Якімі яны павінны быць, мы прыкладна і паказваем — тым, хто хоча гэта рабіць і каго мы, мякка кажучы, папросім», — сказаў беларускі лідар.
Кітай імкнецца да далейшага пашырэння адкрытасці
Аб гэтым заявіў міністр камерцыі КНР Ван Вэньтаа, перадае «Сіньхуа».