Вы тут

Чаму баліць жывот?


Гэ­та мо­жа быць ад­но з за­па­лен­чых за­хвор­ван­няў ор­га­наў бруш­ной по­лас­ці:

— вост­ры апен­ды­цыт (за­па­лен­не ад­рост­ка сля­пой кіш­кі)

— вост­ры ха­ле­цыс­тыт (за­па­лен­не жоў­це­ва­га пу­зы­ра)

— вост­ры панк­рэ­а­тыт (за­па­лен­не пад­страў­ні­ка­вай за­ло­зы)

— яз­ва страў­ні­ка і 12-перс­най кіш­кі.

12-5

За­гад­чык хі­рур­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня 3-й цэнт­раль­най ра­ён­най клі­ніч­най па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Вік­тар ШВЕ­ДАЎ тлу­ма­чыць пад­ра­бяз­ней.

Апен­ды­цыт

Па­тра­буе не­ад­клад­най мед­да­па­мо­гі — апе­ра­тыў­на­га вы­да­лен­ня ад­рост­ка сля­пой кіш­кі (учас­так тоў­ста­га кі­шэч­ні­ка). Іна­чай ад­рос­так мо­жа ра­за­рвац­ца, і гной тра­піць у бруш­ную по­ласць.

Пер­шая пры­кме­та та­ко­га за­па­лен­ня — ту­пы боль ка­ля пуп­ка, увер­се жы­ва­та. Пад­час ру­ху боль за­яў­ляе аб са­бе ў ніж­няй част­цы жы­ва­та спра­ва. Акра­мя та­го: стра­та апе­ты­ту, млосць, ва­ні­ты, ус­пуш­ван­не жы­ва­та, па­вы­шэн­не тэм­пе­ра­ту­ры це­ла да 37-38 гра­ду­саў.

Да пры­ез­ду ўра­ча нель­га пры­маць ежу і піц­цё. За­ба­ро­не­ны лю­быя бо­ле­су­ці­шаль­ныя, па­слаб­ляль­ныя срод­кі, а так­са­ма са­гра­ван­не ба­лю­ча­га ўчаст­ка, што мо­жа ўзмац­ніць за­па­лен­не. Мож­на ска­рыс­тац­ца толь­кі пу­зы­ром з лё­дам або ха­лод­най ва­дой.

Ха­ле­цыс­тыт

Для за­па­лен­ня жоў­це­ва­га пу­зы­ра ха­рак­тэр­нае па­ру­шэн­не ру­ху, ад­то­ку жоў­ці. Амаль у 95 пра­цэн­тах вы­пад­каў раз­віц­цё вост­ра­га ха­ле­цыс­ты­ту звя­за­на з ка­мя­ня­мі. Жоў­це­ка­мя­нё­вая хва­ро­ба — гэ­та ка­лі ў жоў­це­вым пу­зы­ры ў вы­ні­ку за­стою жоў­ці ўтва­ра­юц­ца ка­мя­ні, якія пе­ра­шка­джа­юць нар­маль­най ра­бо­це жоў­це­вых шля­хоў. Пры шмат­ра­зо­вым паў­то­ры вост­рых пры­сту­паў вя­дуць раз­мо­ву аб хра­ніч­ным ха­ле­цыс­ты­це.

Боль уз­ні­кае пас­ля ўжы­ван­ня ежы (асаб­лі­ва вост­рай і тлус­тай), ал­ка­го­лю, моц­на­га стрэ­су, пра­цяг­лай па­езд­кі ці пе­ра­но­су ця­жа­ру. Жоў­це­вая ко­лі­ка — вост­ры боль у пра­вым пад­раб­рын­ні, верх­няй част­цы жы­ва­та. Боль мо­жа ад­да­ваць у спі­ну, пад пра­вую ла­пат­ку, ра­дзей у ле­вы бок. Хво­ра­га мо­жа і ва­ні­та­ваць, мо­жа і кры­ху ўзняц­ца тэм­пе­ра­ту­ра. Сімп­то­мы жоў­це­ка­мя­нё­вай хва­ро­бы часам па­доб­ныя на боль у гру­дзях, які ўзні­кае пад­час сар­дэч­на­га пры­сту­пу.

Пры гэ­тым ста­не так­са­ма трэ­ба вы­клі­каць ура­ча. Хво­ра­му не­аб­ход­на за­бяс­пе­чыць па­сцель­ны рэ­жым, нель­га ес­ці.

Пра­фі­лак­ты­ка вост­ра­га ха­ле­цыс­ты­ту за­клю­ча­ец­ца ў зда­ро­вым хар­ча­ван­ні, аб­ме­жа­ван­ні ал­ка­го­лю і вост­рай і тлус­тай ежы. Ві­та­ец­ца фі­зіч­ная ак­тыў­насць, па­коль­кі гі­па­ды­на­мія спры­яе за­стою жоў­ці і ўтва­рэн­ню ка­мя­нёў. Ужы­ваць ежу трэ­ба не ра­дзей як раз на 4 га­дзі­ны. Аба­вяз­ко­ва не менш за 1,5 л ва­ды. Нель­га пе­ра­ядаць на ноч.

Та­кім хво­рым за­ба­ра­ня­юць яеч­ныя жаў­ткі, сы­рую ага­род­ні­ну і са­да­ві­ну, здо­бу, мас­ла, арэ­хі, ма­ро­жа­нае. Пад­час аб­васт­рэн­ня рэ­ка­мен­ду­юц­ца све­жа­пры­га­та­ва­ныя на па­ры або ва­ра­ныя пра­дук­ты ў цёп­лым вы­гля­дзе. Па-за аб­васт­рэн­нем мож­на ўжы­ваць ку­ра­гу, ра­зы­нкі, чар­на­сліў, морк­ву, ка­вун, ды­ню. Гэ­тыя пра­дук­ты нар­ма­лі­зу­юць ма­то­ры­ку жоў­це­ва­га пу­зы­ра і па­збаў­ля­юць за­по­раў.

Панк­рэ­а­тыт

У пад­страў­ні­ка­вай за­ло­зы, якая раз­мя­шча­ец­ца ні­жэй і кры­ху за страў­ні­кам, по­бач з 12-перс­най кіш­кай, — дзве асноў­ныя функ­цыі: яна ўтва­рае стра­ва­валь­ныя фер­мен­ты, якія «пе­рад­ае» тон­ка­му кі­шэч­ні­ку для пе­ра­траў­лі­ван­ня бял­коў, тлу­шчаў і вуг­ля­во­даў, і ўтва­рае і вы­дзя­ляе ў кроў та­кія гар­мо­ны, як ін­су­лін і глю­ка­гон (без іх не­маг­чы­мы ме­та­ба­лізм глю­ко­зы).

За­па­лен­не мо­жа ўзні­каць рап­тоў­на. У боль­шас­ці вы­пад­каў пры­ступ аб­умоў­ле­ны або за­ку­пор­кай жоў­це­вых шля­хоў ка­ме­нем, або зло­ўжы­ван­нем ал­ка­го­лем. Пад­страў­ні­ка­вая за­ло­за асаб­лі­ва ад­чу­валь­ная да згуб­на­га ўздзе­ян­ня ал­ка­голь­ных на­по­яў, з чым звя­за­на са­мая цяж­кая фор­ма панк­рэ­а­ты­ту — панк­рэ­а­нек­роз.

Моц­ны ны­ю­чы боль у верх­няй част­цы жы­ва­та (ад­дае ў па­яс­ні­цу і ла­пат­ку), рас­паў­сюдж­ва­ец­ца па ўсім жы­ва­це, з'яў­ля­ец­ца млосць і ва­ні­ты, вус­ны сі­не­юць, пульс па­ча­шча­ец­ца, тэм­пе­ра­ту­ра мо­жа і не па­вы­шац­ца. Аб­васт­рэн­не мо­жа ўзнік­нуць пас­ля лю­бо­га па­ру­шэн­ня ды­е­ты.

Хво­ра­га не­аб­ход­на на­кі­ра­ваць у баль­ні­цу, дзе бу­дзе пры­зна­ча­на ля­чэн­не — ле­кі або апе­ра­цыя (у за­леж­нас­ці ад змен у за­ло­зе). Да пры­ез­ду ўра­ча хво­ра­му нель­га ні ес­ці, ні піць.

Яз­ва страў­ні­ка і 12-перс­най кіш­кі

Смы­лен­не, боль, які на­гад­вае па­чуц­цё вост­ра­га го­ла­ду, з'яў­ля­ец­ца па­між пуп­ком і гру­дзі­най, ча­сам ад­дае ў спі­ну. Гэ­та мо­жа цяг­нуц­ца не­каль­кі хві­лін, а мо­жа і не­каль­кі га­дзін (і зні­каць пас­ля пры­ёму прэ­па­ра­таў, якія зні­жа­юць кіс­лот­насць, дэз­ак­ты­ву­юць са­ля­ную кіс­ла­ту). Бо­ле­выя ад­чу­ван­ні мо­гуць цяг­нуц­ца адзін-два тыд­ні і змя­няц­ца пе­ры­я­да­мі без бо­лю. Акра­мя та­го — зні­жэн­не апе­ты­ту, стра­та ва­гі, ус­пуш­ван­не жы­ва­та, млосць або ва­ні­ты пас­ля яды.

Сімп­то­мы яз­ваў страў­ні­ка і 12-перс­най кіш­кі ад­ноль­ка­выя, пра­явы хва­ро­бы ад­роз­ні­ва­юц­ца толь­кі ча­сам уз­нік­нен­ня. Пры яз­вах страў­ні­ка боль уз­ні­кае ад­ра­зу пас­ля ежы (ка­лі ежа трап­ляе ў страў­нік), а пры яз­ве 12-перс­най кіш­кі пра­яў­ля­ец­ца праз не­каль­кі га­дзін пас­ля ежы (ка­лі страў­нік пус­ты) і мо­жа ўзмац­няц­ца пас­ля но­ва­га пры­ёму ежы. Час­та хво­рыя скар­дзяц­ца на боль у жы­ва­це ноч­чу.

Ус­клад­нен­ні яз­вы:

* пра­ба­дзен­не (раз­рыў сцен­кі страў­ні­ка ў мес­цы яз­вы)

Рэз­кі боль у жы­ва­це («кін­жаль­ны» боль), блед­насць, ха­лод­ны пот, сцен­ка жы­ва­та на­пру­жа­ная і шчыль­ная, як дош­ка. Хво­ры звы­чай­на ля­жыць на ба­ку і пры­ціс­кае са­гну­тыя ў ка­ле­нях но­гі да жы­ва­та. Мі­ні­маль­ны рух уз­мац­няе боль.

* кры­ва­цёк

Сла­басць, па­тлі­васць, блед­насць, час­ты пульс, ніз­кі ар­тэ­рыя­льны ціск, ча­сам стра­та пры­том­нас­ці. Ва­ні­ты з кры­вёй, «ка­ва­ва­га» ко­ле­ру, чор­ны стул.

Пры та­кіх сі­ту­а­цы­ях «хут­кую» трэ­ба вы­клі­каць тэр­мі­но­ва. З мо­ман­ту ўзнік­нен­ня сімп­то­маў нель­га да­ваць хво­ра­му ежу, піц­цё, лю­быя ле­кі. Нель­га пра­во­дзіць ачы­шчаль­ныя пра­цэ­ду­ры (кліз­мы, піц­цё з вы­клі­кан­нем ва­ні­таў). Нель­га грэц­ца ў га­ра­чай ван­не, пры­кла­даць грэл­ку.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.