Вы тут

Вынiкi аптымiзацыi: мі­нус 12 ты­сяч ра­бот­ні­каў


«Пы­тан­ні ап­ты­мі­за­цыі сет­кі ўста­ноў аду­ка­цыі най­больш ак­ту­аль­ныя для кі­раў­ніц­тва га­лі­но­ва­га праф­са­ю­за», — пад­крэс­ліў у сва­ім вы­ступ­лен­ні на ка­ле­гіі га­лоў­на­га аду­ка­цый­на­га ве­дам­ства стар­шы­ня ЦК Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі Аляк­сандр БОЙ­КА.

1

1

На пра­ця­гу го­да най­маль­ні­кі су­мес­на з праф­са­юз­ны­мі ка­мі­тэ­та­мі пры­ма­лі ме­ры па пра­ца­ўлад­ка­ван­ні ра­бот­ні­каў, ска­ро­ча­ных у вы­ні­ку ап­ты­мі­за­цыі: пра­па­ноў­ва­лі ім но­выя пра­цоў­ныя мес­цы, пе­ра­раз­мяр­коў­ва­лі на­груз­ку, на­кі­роў­ва­лі на кур­сы пе­ра­пад­рых­тоў­кі. І ўсё ж, ня­гле­дзя­чы на ўсе на­ма­ган­ні, за 2013 год па ска­ра­чэн­ні шта­таў бы­ло зволь­не­на 640 ра­бот­ні­каў, у тым лі­ку 249 пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў. На 1 сту­дзе­ня 2014 го­да ў цэнт­рах за­ня­тас­ці на­сель­ніц­тва зна­хо­дзяц­ца на ўлі­ку як бес­пра­цоў­ныя 217 бы­лых ра­бот­ні­каў ар­га­ні­за­цый аду­ка­цыі, у тым лі­ку 159 пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў.

 

Па звест­ках Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, у вы­ні­ку пра­ве­дзе­най ап­ты­мі­за­цыі коль­касць ра­бот­ні­каў уста­ноў аду­ка­цыі ўсіх уз­роў­няў ска­ра­ці­ла­ся на 12 ты­сяч ча­ла­век. А гэ­та, між ін­шым, цэ­лы ра­ён­ны цэнтр! У 2013 го­дзе бы­лі за­кры­ты 109 уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі і 143 уста­но­вы рэ­ар­га­ні­за­ва­ны. Бы­лі лік­ві­да­ва­ны ўсе вя­чэр­нія шко­лы, а за­мест іх на ба­зе 57 агуль­на­аду­ка­цый­ных уста­ноў ад­кры­ты вя­чэр­нія кла­сы.Так­са­ма бы­лі за­кры­ты 20 між­школь­ных ву­чэб­на-вы­твор­чых кам­бі­на­таў пра­цоў­на­га на­ву­чан­ня і пра­фе­сій­най ары­ен­та­цыі. І тры між­школь­ныя ву­чэб­на-вы­твор­чыя кам­бі­на­ты бы­лі да­лу­ча­ны ў якас­ці фі­лі­ялаў да ўста­ноў пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі.

Пас­ля пра­вя­дзен­ня ме­ра­пры­ем­стваў па па­ве­лі­чэн­ні на­паў­няль­нас­ці кла­саў коль­касць І—XІ кла­саў ска­ра­ці­ла­ся ў па­раў­на­нні з па­пя­рэд­нім на­ву­чаль­ным го­дам на 2 357. У га­рад­скіх уста­но­вах аду­ка­цыі коль­касць кла­саў змен­шы­ла­ся на 1992, а ва ўста­но­вах аду­ка­цыі, раз­ме­шча­ных у сель­скіх на­се­ле­ных пунк­тах, — на 365 кла­саў.

Коль­касць уста­ноў, у якіх функ­цы­я­ну­юць Х—ХІ-я кла­сы з на­паў­няль­нас­цю ад 1 да 5 ча­ла­век, змен­шы­ла­ся на 137. Ад­нак у гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе зноў бы­ло ад­кры­та 87 дзя­ся­тых кла­саў з коль­кас­цю вуч­няў менш як 5 ча­ла­век. У 108 уста­но­вах аду­ка­цыі на­паў­няль­насць дзя­ся­тых кла­саў скла­дае менш як 5 на­ву­чэн­цаў.

Ві­да­воч­на, што і сё­ле­та ап­ты­мі­за­цыя сет­кі ўста­ноў аду­ка­цыі бу­дзе ак­ту­аль­най тэ­май для га­лі­ны: на жаль, коль­касць на­ву­чэн­цаў у мно­гіх сель­скіх на­ву­чаль­ных уста­но­вах па-ра­ней­ша­му ска­ра­ча­ец­ца...

Пры гэ­тым пы­тан­не ап­ты­мі­за­цыі ак­ту­аль­нае не толь­кі для ўста­ноў да­школь­най ці агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі. Ле­тась упер­шы­ню ў кра­і­не бы­лі рас­пра­ца­ва­ны ты­па­выя шта­ты нар­ма­ты­ваў коль­кас­ці ра­бот­ні­каў уста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі. У вы­ні­ку ча­го не­ка­то­рыя ВНУ так­са­ма пра­вя­лі ска­ра­чэн­не ра­бот­ні­каў. Ад­нак па вы­ні­ках ап­ты­мі­за­цыі коль­кас­ці ра­бот­ні­каў дзяр­жаў­ныя ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі атры­ма­лі бюд­жэт­нае фі­нан­са­ван­не на ўста­наў­лен­не да­дат­ко­вых мер ма­тэ­ры­яль­на­га сты­му­ля­ван­ня ў рам­ках кант­ракт­най фор­мы най­му.

Як за­зна­чыў мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей Мас­ке­віч,

са­мы­мі фі­нан­са­ва­ё­міс­ты­мі ўзроў­ня­мі аду­ка­цыі за­ста­юц­ца да­школь­ная і агуль­ная ся­рэд­няя аду­ка­цыі, на якія пры­па­дае 66,7% ад агуль­ных аб'­ёмаў фі­нан­са­ван­ня аду­ка­цыі.

— Ха­цеў бы звяр­нуць ува­гу, што іс­тот­на вы­рас­лі за год вы­дат­кі ў сіс­тэ­ме пра­фе­сій­най аду­ка­цыі. Ві­да­воч­на, што ўста­но­вы пра­фе­сій­най і ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі — зо­на асаб­лі­вай не­эфек­тыў­нас­ці, — пад­крэс­ліў мі­ністр.— Упраў­лен­ні пра­фе­сій­най аду­ка­цыі і Рэс­пуб­лі­кан­скі ін­сты­тут пра­фе­сій­най аду­ка­цыі не на­да­юць на­леж­най ува­гі пы­тан­ням эка­на­міч­най эфек­тыў­нас­ці сіс­тэ­мы пра­фе­сій­най аду­ка­цыі. У вы­ні­ку мы ма­са­ва рых­ту­ем ра­бо­ча­га па пра­гра­ме ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі, раз­лі­ча­най на ча­ты­ры га­ды.

Па вы­ні­ках ка­ле­гіі па­гад­нен­не па­між Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі і Бе­ла­рус­кім праф­са­юзам ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі на 2013—2016 га­ды бы­ло да­поў­не­на но­вы­мі па­ла­жэн­ня­мі. Ся­род іх — па­ла­жэн­ні, за­клі­ка­ныя рэ­гу­ля­ваць ра­бо­ту пе­да­го­гаў у шос­ты школь­ны дзень, пы­тан­ні пра­да­стаў­лен­ня ме­та­дыч­на­га дня, па­шы­рэн­ня пе­ра­лі­ку ты­паў уста­ноў аду­ка­цыі і па­сад пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў, якія ма­юць пра­ва на што­ме­сяч­ныя кам­пен­са­цыі вы­дат­каў на ме­та­дыч­ную лі­та­ра­ту­ру, уста­наў­лен­не да­дат­ко­вых мер са­цы­яль­най аба­ро­ны асо­бам, з які­мі не пла­ну­ец­ца пра­цяг­ваць пра­цоў­ныя ад­но­сі­ны пры ап­ты­мі­за­цыі сет­кі ўста­ноў аду­ка­цыі, і ін­шыя.

Да­вед­ка «Звяз­ды»:

У гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе бы­ло ад­кры­та 87 дзя­ся­тых кла­саў з коль­кас­цю вуч­няў менш як 5 ча­ла­век. Да та­го ж у кра­і­не функ­цы­я­ну­юць 312 кла­саў з 1 на­ву­чэн­цам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.