Вы тут

Пошта стала бліжэйшай


Дня­мі ў Дзяр­жын­ску ўра­чыс­та ад­кры­ла­ся но­вае ад­дзя­лен­не паш­то­вай су­вя­зі. Аб­ста­ля­ва­нае са­май су­час­най тэх­ні­кай, яно да­зва­ляе аказ­ваць клі­ен­там поў­ны пе­ра­лік па­слуг, ся­род якіх па­ско­ра­ная пош­та, элект­рон­ны гра­шо­вы пе­ра­вод, netліст, вы­пла­та пен­сій і да­па­мог, пры­ём пад­піс­кі на дру­ка­ва­ныя СМІ. Да та­го ж на но­вай по­шце і ў рэ­жы­ме оn-lіne мож­на па­га­шаць крэ­ды­ты бан­каў, аплач­ваць па­слу­гі апе­ра­та­раў ма­біль­най су­вя­зі і мно­гае ін­шае.

Для зруч­нас­ці ва ўтуль­най клі­енц­кай за­ле пра­цу­юць два апе­ра­цый­ныя акны, пра­па­ну­ец­ца шы­ро­кі асар­ты­мент ма­рак, паш­то­вак, кан­вер­таў, кар­так і фі­ла­тэ­ліс­тыч­най пра­дук­цыі, а так­са­ма дру­ка­ва­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі.

Ва ўра­чыс­тым ад­крыц­ці ад­дзя­лен­ня су­вя­зі пры­ма­лі ўдзел стар­шы­ня Дзяр­жын­ска­га рай­вы­кан­кама Мі­ка­лай Ар­цюш­ке­віч, ды­рэк­тар Мінск­ага фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та» Жан­на Ша­бе­ка (на фота) і, вя­до­ма ж, шмат­лі­кія жы­ха­ры го­ра­да, якія ча­ка­лі, каб пош­та ста­ла блі­жэй, і якім паш­та­ві­кі ўру­чы­лі па­мят­ныя пры­зы і па­да­рун­кі — з на­дзе­яй на сяб­роў­ства.

Ва­лян­ці­на Доў­нар.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.