Вы тут

«Дзейнічае закон»


Пад­час прэс-кан­фе­рэн­цыі ў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі спы­та­лі пра сі­ту­а­цыю з за­тры­ман­нем у ста­лі­цы гра­ма­дзян, якія ўзя­лі ўдзел у ак­цыі са­лі­дар­нас­ці з за­бі­ты­мі жур­на­ліс­та­мі фран­цуз­ска­га ча­со­пі­са Charlіe Hebdo і га­да­ві­не па­дзей на ўкра­ін­скім Май­да­не. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы даў да­ру­чэн­не дэ­таль­на ра­за­брац­ца ў тым, што зда­ры­ла­ся. Дзе­ян­ні пра­ва­ахоў­ні­каў пра­ка­мен­та­ваў Аляк­сандр ЛАС­ТОЎ­СКІ, прэс-сак­ра­тар Галоўнага ўпраў­лен­ня ўнут­ра­ных спраў Мін­гар­вы­кан­ка­ма:

— 11 сту­дзе­ня ў 12:15 у Мін­ску ка­ля Па­соль­ства Фран­цыі са­бра­ла­ся гру­па гра­ма­дзян (5 ча­ла­век) для пра­вя­дзен­ня не­санк­цы­я­нава­на­га ме­ра­пры­ем­ства ў пад­трым­ку за­гі­ну­лых жур­на­ліс­таў Charlіe Hebdo. Дзя­жур­ны мі­лі­цы­я­нер, які нёс служ­бу ка­ля па­соль­ства, звяр­нуў­ся да іх з прось­бай спы­ніць не­санк­цы­я­нава­ную ак­цыю, бо ўгле­дзеў у іх дзе­ян­нях па­ру­шэн­не За­ко­на «Аб ма­са­вых ме­ра­пры­ем­ствах». На жаль, яго­ прось­бу пра­іг­на­ра­ва­лі, а до­ва­ды так і за­ста­лі­ся не­па­чу­ты­мі. Ра­зам з тым гэ­тыя гра­ма­дзя­не зна­хо­дзі­лі­ся ка­ля па­соль­ства яшчэ 15 хві­лін, а пас­ля са­ма­стой­на ра­зы­шлі­ся па да­мах. Зра­зу­ме­ла, іх ні­хто не за­трым­лі­ваў. Праз не­каль­кі дзён, 21 сту­дзе­ня, гэ­тым гра­ма­дзя­нам па­тэ­ле­фа­на­ва­лі, пра­па­на­ва­лі прый­сці для раз­бо­ру ў Цэнт­раль­ны РА­УС. 21 і 23 сту­дзе­ня яны да­ва­лі тлу­ма­чэн­ні, а пас­ля сы­хо­дзі­лі. Ма­тэ­ры­я­лы аб ад­мі­ніст­ра­цый­ным пра­ва­па­ру­шэн­ні бы­лі скла­дзе­ны і на­кі­ра­ва­ны ў суд Цэнт­раль­на­га ра­ё­на.

22 сту­дзе­ня ка­ля пом­ні­ка Та­ра­су Шаў­чэн­ку ка­ля вась­мі га­дзін ве­ча­ра са­бра­ла­ся гру­па з 9 ча­ла­век для пра­вя­дзен­ня не­санк­цы­янава­на­га пі­ке­та ў пад­трым­ку кі­еў­скіх па­дзей на Май­да­не. Су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі, якія ве­да­лі аб пра­вя­дзен­ні гэ­та­га ме­ра­пры­ем­ства, не­ад­на­ра­зо­ва па­пя­рэдж­ва­лі пры­сут­ных аб не­за­кон­на­сці іх дзе­ян­няў, пра­сі­лі спы­ніць пра­ва­па­ру­шэн­не. Ад­нак яны на за­кон­ныя па­тра­ба­ван­ні су­пра­цоў­ні­каў мі­лі­цыі не рэ­ага­ва­лі. У су­вя­зі з гэ­тым у 21:25 іх да­ста­ві­лі ў Цэнт­раль­ны РА­УС для раз­бо­ру. Пас­ля ў да­чы­нен­ні да 6 ча­ла­век бы­лі скла­дзе­ны пра­та­ко­лы аб ад­мі­ніст­ра­цый­ным пра­ва­па­ру­шэн­ні па­вод­ле ар­ты­ку­ла 23.34 Ко­дэк­са аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях Бе­ла­ру­сі, а тра­іх ад­пус­ці­лі. Усе ма­тэ­ры­я­лы пе­ра­да­дзе­ны ў суд Цэнт­раль­на­га ра­ё­на для раз­гля­ду.

Тарас Шчыры.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.