Вы тут

Як выглядаюць алімпійскія кватэры


Удзельнікі галоўных стартаў чатырохгоддзя традыцыйна жывуць у так званай алімпійскай вёсцы. У Рыа-дэ-Жанейра будаваць жылы комплекс для спартсменаў пачалі чатыры гады таму. Задзейнічалі ў гэтым працэсе 18 тысяч чалавек. Комплекс з 17-павярховых будынкаў разлічаны на 28 тысяч спартсменаў і афіцыйных асоб. Алімпійская вёска ў Рыа стала самай вялікай за ўсю гісторыю правядзення Гульняў.  Пасля завяршэння спаборніцтваў яна ператворыцца ў жылы комплекс “Чысты востраў”.


Спартсмены жывуць у аднамесных і двухмесных нумарах. Вялікі дом беларусы дзеляць з прадстаўнікамі Малдовы, Украіны, Арменіі і другіх краін. Здавалася б, арганізатары зрабілі ўсё, як мае быць, але заўвагі пасыпаліся адразу. Кіці Чылер, кіраўнік аўстралійскай дэлегацыі, прызналася, што “наш будынак не прыдатны для пражывання”. Трэнер зборнай Індыі па хакеі на траве Рулант Алтманс адзначыў, што апартамены недастаткова абсталяваныя. У некаторых пакоях адсутнічаюць сталы, нармальныя крэслы і тэлевізары. Беларускім баскетбалісткам самім прыйшлося мыць вокны. У інтэрв’ю “Звяздзе” Вадзім Дзевятоўскі, дэпутат і старшыня федэрацыі лёгкай атлетыкі, сказаў, што спартсмены адчуваюць невялікі дыскамфорт у бытавым складніку, але нашы не скардзяцца.

Да ўсяго іншага, у Алімпійскай вёсцы здараюцца крадзяжы. Так, у дацкіх спартсменаў скралі гаджаты, вопратку і нават пасцельную бялізну.

Дык як выглядае алімпійская вёска? Каб даведацца, мы павывучалі фотаздымкі, якія выкладваюць у Інстаграм спартсмены.

Наша дэлегацыя на фоне сваіх апартаментаў. Як бачым, кватэры беларусаў можна лёгка пазнаць па сцягах

А вось такі від адкрываецца з акна нашай штаб-кватэры ў Рыа.

У алімпійскай вёсцы працуе рэстаран “Макдональдс”, куды па каву схадзілі баскетбалісткі Алена Леўчанка і Наталля Трафімава.

Амерыканская лёгкаатлетка Джэніфер Сімпсан выклала фота на фоне гмахаў, дзе пражываюць спартсмены Расіі.

Дабраліся мы да алімпійскага кафетэрыя. Інстаграм алімпійскага камітэта Чэхіі расказвае, каб вызначыць таго, хто збярэ і аднясе падносы, прыходзіцца гуляць у “камень, нажніцы, папера”.Камусьці, судзячы па твары, яўна не пашанцавала.

А за гэтым сталом сабраліся бразільскія баскетбалісты.

Інтэр’ер пакоя, у якім жыве расійская сінхраністка Ала Шышкіна.

Ала падзялілася са сваімі падпісчыкамі вось вось такім вечаровым краявідам раёна.

Гэта ўжо пакой украінскага гімнаста Алега Вярняева, які заваяваў у Рыа сярэбраны медаль.

Ёсць у алімпійскай вёсцы дрэва, на галінкі якога спартсмены павязваюць стужачкі са сваімі прозвішчамі.

Ну а калі жаночай зборнай Нідэрландаў па хакеі на траве ў апартаментах становіцца сумна, яны робяць вось так.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.