Вы тут

Ад маленькіх спраў да вялікай любові


Актывісты БРСМ павіншавалі «валянцінкамі» сваіх куміраў і ўсю краіну

Дзень святога Валянціна, напэўна, з'яўляецца адным з самых «маладзёжных» свят. Відавочна, што абысці яго ўвагай не магла і найбуйнейшая маладзёжная арганізацыя краіны — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Актывісты БРСМ правялі сустрэчу пад назвай «Валянцінка твайму куміру», адно з цэнтральных мерапрыемстваў усебеларускай акцыі «За любімую Беларусь».

17-27

Падчас сустрэчы арганізатары ўрачыста перадавалі «валянцінкі», загадзя напісаныя і дасланыя хлопцамі і дзяўчатамі, адрасатам: артыстам, тэлевядучым, прадстаўнікам інтэлігенцыі, кіраўнікам органаў дзяржкіравання. Таксама кожны ахвотны мог пакінуць сваё пажаданне Беларусі на вялікім папяровым сэрцы або на яблыні — адным з сімвалаў 42-га з'езда арганізацыі.

— Так сталася, што моладзь вельмі актыўна падтрымлівае святкаванне 14 лютага, — сказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Андрэй БЕЛЯКОЎ, — у гэты дзень прынята прызнавацца ў каханні, рабіць падарункі блізкім людзям. Але мы часта забываемся, што любоў — паняцце вельмі шырокае. Існуе любоў да сваёй прафесіі, да сваёй навучальнай установы, да свайго настаўніка, куміра... З гэтых маленькіх складнікаў утвараецца і любоў да сваёй Бацькаўшчыны. І гэтак жа з маленькіх спраў складаецца вялікая агульная справа на карысць Радзімы. Мы хочам, каб такіх спраў было болей.

Свае «валянцінкі» на сустрэчы атрымалі Іна Афанасьева, Святлана Бароўская, Уладзімір Кубышкін, Саша Нэма, Настасся Ціхановіч, Ганна Шаркунова і многія іншыя куміры моладзі. У адказ публіка пачула любімыя творы ў выкананні артыстаў. Акрамя гэтага, «зоркі» таксама пакінулі свае пажаданні на згаданай яблыні.

— У такі неспакойны час, як цяперашні, вельмі хочацца спадзявацца на светлую будучыню, на новыя адкрыцці, сустрэчы, перажыванні... І сёння я хачу пажадаць усім сапраўднага кахання, бо з-за кахання не толькі пачынаюцца войны, але і ўсталёўваецца мір, — пажадала ўдзельнікам мерапрыемства спявачка, заслужаная артыстка Беларусі Іна АФАНАСЬЕВА.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала прэзентацыя 40-кілаграмовага торта ў форме вялікага сэрца, створанага рукамі кандытараў-актывістаў БРСМ. Кожны ахвотны змог пачаставацца кулінарным шэдэўрам.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.