Вы тут

«Пагроза» на двух колах


Што вяс­на пры­но­сіць на да­ро­гі?

На­ды­ход пер­шых цёп­лых ме­ся­цаў тра­ды­цый­на ад­зна­ча­ец­ца ак­тыў­нас­цю ве­ла­ама­та­раў і ма­та­цык­ліс­таў на да­ро­гах. На­пэў­на, кож­ны кіроўца ад­чу­ваў у са­бе пра­гу як ма­га хут­чэй вы­ка­ціць на да­ро­гу свой ве­ла­сі­пед і кі­нуц­ца, не ду­ма­ю­чы ні пра што, у доў­га­ча­ка­нае па­да­рож­жа. На жаль, для не­ка­то­рых яно ста­но­віц­ца апош­нім...

28-3

— Ста­тыс­ты­ка свед­чыць пра тое, што ў гэ­ты се­зон ад­бы­ва­ец­ца ўсплеск ава­рый­нас­ці з удзе­лам ула­даль­ні­каў двух­ко­ла­вай тэх­ні­кі, — за­ўва­жае Ва­ле­рый ЛА­БЯК, стар­шы ін­спек­тар ар­га­ні­за­цый­на-ана­лі­тыч­на­га ўпраў­лен­ня мі­лі­цыі гра­мад­скай бяс­пе­кі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў. — І ад­ной з га­лоў­ных пры­чын з'яў­ля­ец­ца не­га­тоў­насць удзель­ні­каў да­рож­на­га ру­ху. Ма­та­цык­ліс­ты, кі­роў­цы ма­пе­даў, ве­ла­сі­пе­дыс­ты час­ця­ком не жа­да­юць даць са­бе і на­ва­коль­ным час на адап­та­цыю да сва­іх транс­парт­ных срод­каў, ста­но­ві­шча на да­ро­гах. Яны лі­та­раль­на ад­вык­лі ад шчыль­на­га су­сед­ства двух­ко­ла­вай тэх­ні­кі з аў­та­ма­бі­ля­мі. У вы­ні­ку гэ­та­га пер­шыя вяс­но­выя мо­та- і ве­ла­пра­гул­кі за­вяр­ша­юц­ца траў­ма­мі.

Што ка­заць, ка­лі за пер­шыя два тыд­ні са­ка­ві­ка на аў­та­да­ро­гах кра­і­ны з удзе­лам ма­та­цык­ліс­таў ад­бы­ло­ся 3 да­рож­на-транс­парт­ныя зда­рэн­ні з цяж­кі­мі на­ступ­ства­мі. 3 ча­ла­ве­кі за­гі­ну­лі. 8 са­ка­ві­ка ў Доб­ру­шы стар­ша­клас­нік вы­ехаў на да­ро­гу на ма­та­цык­ле, які на­ле­жаў яго баць­ку, і на­ехаў на 39-га­до­ва­га пе­ша­хо­да. Той па­мёр на мес­цы. Праз два дні ў Пін­ску ва­дзі­цель «Фоль­ксва­ге­на» су­тык­нуў­ся з ма­та­цык­лам. Атры­ма­ныя ма­та­цык­ліс­там траў­мы ака­за­лі­ся не­су­мя­шчаль­ны­мі з жыц­цём. 11 са­ка­ві­ка ў Ваў­ка­выс­ку ма­та­цыкл не раз'­ехаў­ся з аў­та­ма­бі­лем. Кі­роў­цаў ма­шы­ны і ма­та­цык­ла шпі­та­лі­за­ва­лі. Вы­ра­та­ваць жыц­цё па­са­жы­ру «бай­ка» не атры­ма­ла­ся. У вы­ні­ку зда­рэн­няў за­ве­дзе­ны кры­мі­наль­ныя спра­вы. Дзве, між ін­шым, у да­чы­нен­ні да ма­та­цык­ліс­таў.

Сум­ныя ліч­бы ка­жуць, што ле­тась у вы­ні­ку ДТЗ з удзе­лам мо­та­транс­пар­ту за­гі­ну­ла 60 ча­ла­век, а 600 атры­ма­лі па­шко­джан­ні. 49 з за­гі­ну­лых — кі­роў­цы ма­та­цык­лаў і ма­пе­даў.

— Да­во­лі час­та да тра­ге­дый з удзе­лам двух­ко­ла­ва­га транс­пар­ту пры­во­дзіць лі­хац­тва і ху­лі­ган­ства ўла­даль­ні­каў «жа­лез­ных ко­ней», — пад­крэс­лі­вае Ва­ле­рый Ла­бяк. — Ка­лі да гэ­та­га да­да­ец­ца ня­ўваж­лі­васць кі­роў­цы аў­то, які не гля­дзіць у люс­тэр­ка за­дня­га ві­ду, тра­ге­дыя ро­біц­ца не­па­збеж­най. Шка­да, але ў шэ­ра­гу вы­пад­каў са­мі ма­та­цык­ліс­ты лег­ка­дум­на ста­вяц­ца да вы­ка­нан­ня пра­ві­лаў да­рож­на­га ру­ху. Пры гэ­тым ула­даль­ні­кі ма­та­цык­лаў і ма­пе­даў му­сяць па­мя­таць, што на­ват днём яны па­він­ны ру­хац­ца з уклю­ча­ным бліж­нім свят­лом фар. Гэ­та знач­на па­вы­шае за­ўваж­насць транс­пар­ту, ве­ра­год­насць та­го, што ас­тат­нія ўдзель­ні­кі да­рож­на­га ру­ху ця­бе так­са­ма ўба­чаць.

Ва­ле­рый Ла­бяк так­са­ма на­гад­вае пра тое, што да­во­лі час­та ў да­рож­ныя зда­рэн­ні трап­ля­юць ма­ла­дыя хлоп­цы, якім баць­кі ро­бяць шчод­ры па­да­ру­нак у вы­гля­дзе ску­тэ­ра ці ма­та­цык­ла. Пры гэ­тым сес­ці за руль па­доб­на­га транс­пар­ту мож­на толь­кі пас­ля атры­ман­ня ва­дзі­цель­ска­га па­свед­чан­ня ў ДАІ. Каб атры­маць пра­вы на ма­пед ці лёг­кі ма­та­цыкл з аб'­ёмам ру­ха­ві­ка ад 50 да 125 ку­біч­ных сан­ты­мет­раў, трэ­ба пе­ра­сяг­нуць 16-га­до­вы ўзрост. А кі­роў­цу ма­та­цык­ла з аб'­ёмам, боль­шым за 125 «ку­бі­каў», па­він­на споў­ніц­ца 18 га­доў. Усю па­доб­ную тэх­ні­ку аба­вяз­ко­ва трэ­ба за­рэ­гіст­ра­ваць у Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі.

У сваю чар­гу ве­ла­ама­та­ры час­та за­бы­ва­юц­ца пра іс­на­ван­не ад­мыс­ло­вых да­ро­жак, вы­яз­джа­юць на пра­ез­ную част­ку... У 2014 го­дзе на да­ро­гах Бе­ла­ру­сі за­гі­ну­лі 67 ве­ла­сі­пе­дыс­таў. 298 атры­ма­лі траў­мы. Кож­ны дру­гі па­доб­ны вы­па­дак зда­рыў­ся па ві­не гас­па­да­ра ро­ва­ра. Што ты­чыц­ца бя­гу­ча­га го­да, у са­ка­ві­ку ўжо за­фік­са­ва­лі два тра­гіч­ныя вы­пад­кі з удзе­лам ве­ла­сі­пе­дыс­таў.

— За­раз час за­ду­мац­ца і па­чаць па­важ­лі­ва ста­віц­ца да тых, хто ва­кол нас, — раз­ва­жае Ва­ле­рый Ла­бяк. — Ка­лі вы пе­ша­ход, не трэ­ба зай­маць ве­ла­сі­пед­ную да­рож­ку, са­сту­пай­це шлях транс­пар­ту. А ка­лі вы ве­ла­сі­пе­дыст, імк­ні­це­ся зні­жаць хут­касць, пад'­яз­джа­ю­чы да пе­ша­хо­даў. Вар­та ад­зна­чыць, што на на­шых да­ро­гах з'яў­ля­ец­ца больш вет­лі­вых аў­та­ма­бі­ліс­таў, ве­ла­сі­пе­дыс­таў, ма­та­цык­ліс­таў. І не­су­мнен­на, ка­лі ўдзель­ні­кі да­рож­на­га ру­ху з па­ва­гай ста­вяц­ца адзін да ад­на­го, да­ро­га бу­дзе больш бяс­печ­най.

Якаў ЖУР­БІН.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.