Вы тут

ДАІ праводзіць з 25 жніўня па 5 верасня акцыю «Увага — дзеці!»


Надыходзіць восень, а з ёй — першыя навучальныя дні ў школах. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць больш уважлівымі на дарогах і праводзіць з 25 жніўня па 5 верасня акцыю «Увага — дзеці!»


Ва ўпраўленні ДАІ МУС РБ паведамілі, што за шэсць месяцаў бягучага года дзеці ва ўзросце да 16 гадоў сталі ўдзельнікамі 195 дарожна-транспартных здарэнняў, 9 чалавек загінулі. Двое дзяцей былі пешаходамі, а яшчэ двое — веласіпедыстамі. 97 непаўналетніх атрымалі розныя пашкоджанні як пешаходы. Па віне кіроўцаў пацярпелі 70% дзяцей!

У дні правядзення спецмерапрыемства рух аўтатранспарту ўдзень для прыцягнення ўвагі павінен ажыццяўляцца з уключаным бліжнім святлом фар. На час акцыі «Увага — дзеці!» запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў. А гэта і віктарыны, конкурсы, відэалекторыі.

Асаблівая ўвага будзе сканцэнтравана на прафілактыцы сярод бацькоў. У Дзяржаўтаінспекцыі расказалі, што міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць прычыны і магчымыя наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, адказнасць за парушэнне правілаў дарожнага руху, а таксама правілы бяспечнай перавозкі непаўналетніх у аўтамабілях.

ДАІ Мінска напярэдадні пачатку навучальнага года праводзіць шматлікія рэйды, выяўляе аўтамабілі, што няправільна прыпаркавалі каля школ і ў суседніх дварах.

— За лета кіроўцы крыху расслабіліся, — кажа Вікторыя Царук, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Кастрычніцкага раёна сталіцы. — І менавіта сёння ім важна нагадаць пра тое, што калі вы паркуеце аўто на тратуарах, пад забараняльнымі знакамі на шляху дзяцей да школы, то падвяргаеце іх небяспецы.

Толькі за пяць дзён у Кастрычніцкім раёне эвакуявалі каля 30 аўтамабіляў за парушэнне правілаў паркоўкі паблізу навучальных устаноў. І гэта яшчэ не канец. Такія ж рэйды працягнуцца ў верасні. За падобнае парушэнне прадугледжана адказнасць у выглядзе папярэджання ці штрафу (1 базавая велічыня), пры паўторы на працягу года — дзве базавыя. Акрамя таго, парушальніку прыйдзецца заплаціць за паслугі эвакуатара і за суткі знаходжання машыны на штрафстаянцы.

Якаў ЖУРБІН

Загаловак у газеце: На дарозе — дзеці

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Грамадства

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто, як не вучоныя Інстытута пладаводства, ведае, як атрымаць добры ўраджай і засцерагчы сад ад хвароб.

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў. 

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.