Вы тут

Ігар Стасевіч – лепшы футбаліст краіны (ФОТА)


Сёння ў сталічным “Прайм-холе” падчас урачыстай цырымоніі “Зорны мяч” назвалі імёны лепшых футбалістаў краіны. 

Што цікава, паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч атрымаў перамогу адразу ў трох намінацыях. Яго прызналі не толькі лепшым футбалістам Беларусі, а яшчэ і лепшым паўабаронцам, і гульцом чэмпіянату. Дарэчы, прадстаўнікі барысаўскай дружыны знеслі дадому яшчэ некалькі статуэтак. Аляксандра Ермаковіча, шчыра кажуча, прадказальна прызналі лепшым трэнерам 2015 г. Ён і сапраўды гэтага заслужыў! Сяргея Чэрніка адзначылі сярод галкіпераў, а сербскі абаронца “жоўта-блакітных” Няманья Мілунавіч у сваёй намінацыі стаў першым сярод абаронцаў. Прыз лепшаму нападаючаму з’ехаў у Салігорск разам з Мікалаем Янушам, форвардам тамтэйшага “Шахцёра”. Між іншым, сёлета Мікалай з 15 мячамі стаў лепшым бамбардзірам Вышэйшай лігі. А вось Ягор Філіпенка, які зараз гуляе ў Іспаніі за “Малагу”, атрымаў узнагароду “За футбольны талент і самаахвярнасць у гульні за Беларусь”.

Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў БАТЭ, брэсцкіх “дынамаўцаў” узнагародзілі за волю да перамогі, “Слуцк” – за лепшую інтэрнэт-трансляцыю, а самым карэктным клубам Вышэйшай лігі стаў “Віцебск”.

Тарас Шчыры

taras@zviazda.by

Фота Надзеі Бужан

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.