Вы тут

Як выраслі прахадныя балы на матэматычных спецыяльнасцях у БДУ?


Рэкордныя паказчыкі зафіксаваны падчас сёлетняй прыёмнай кампаніі ў БДУ, Так, у параўнанні з папярэднім годам у Белдзяржуніверсітэце на 6,7% павялічылася колькасць ахвотных паступіць на дзённую бюджэтную форму навучання. І гэта на фоне змяншэння ў краіне агульнай колькасці і выпускнікоў школ, і абітурыентаў, якія праходзілі цэнтралізаванае тэсціраванне.

Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў сёлета 1,7 чалавека на месца (у 2012 годзе — 1,5). Сярод абітурыентаў БДУ 128 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, у тым ліку 10 прызёраў міжнародных алімпіяд і 5 лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, у конкурсе за права стаць студэнтам БДУ спаборнічаюць 598 "залатых" медалістаў (што на 22% перавышае паказчык папярэдняга года) і 1731 выпускнік ліцэяў і гімназій (што на 15,2% вышэй за леташні паказчык).

44,5%(!) прэтэндэнтаў на званне студэнта БДУ маюць сумарны бал (за тры сертыфікаты плюс сярэдні бал атэстата) больш як 300 балаў.

Асабліва ў Белдзяржуніверсітэце задаволеныя высокім конкурсам на прыродазнаўча-навуковыя спецыяльнасці. Напрыклад, конкурс на біялагічным факультэце склаў у бягучым годзе 1,7 чалавека на месца, на геаграфічным факультэце і факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій — 1,5, на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, механіка-матэматычным і хімічным факультэтах — 1,4. А самы высокі конкурс зафіксаваны ў БДУ на спецыяльнасцях, звязаных з дызайнам:"Камунікатыўны дызайн" — 10,8 чалавека на месца і "Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя" — 8,2.

Між іншым, у БДУ ўжо адбылося адкрытае залічэнне абітурыентаў на некаторыя факультэты. Так, на факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій сярэдні бал залічаных па конкурсе склаў 270
(у 2012 годзе — 237,) а сярэдні бал атэстата ў залічаных — 8,7. Самы высокі прахадны бал на гэтым факультэце быў зафіксаваны на спецыяльнасці "Камп'ютарная бяспека" — 302 (у 2012 годзе — 270). Крыху меншым быў прахадны бал на "Прыкладной інфарматыцы" — 277.

На геаграфічным факультэце сярэдні бал залічаных — 280, але, напрыклад, на спецыяльнасці "Геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў" прахадны бал быў 329, на спецыяльнасцях "Геаграфія" (спецыялізацыя "геаінфармацыйныя сістэмы") — 310 і "Космааэракартаграфія" — 304.

У залічаных на эканамічны факультэт сярэдні бал склаў 346, а сярэдні бал атэстата — 9,5.

На механіка-матэматычным факультэце сярэдні бал быў 298, а сярэдні бал атэстата ў залічаных — 9,0. На спецыяльнасці "Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі" прахадны бал склаў 317 (у 2012 годзе — 282), "Камп'ютарная матэматыка і сістэмны аналіз" — 314 (у 2012 годзе — 257), "Матэматыка" (эканамічная дзейнасць) — 285 (у 2012 годзе — 247), "Матэматыка" (навукова-канструктарская дзейнасць) — 272 (у 2012 годзе — 192), "Матэматыка" (навукова-вытворчая дзейнасць) — 263 (у 2012 годзе — 204), "Матэматыка" (навукова-педагагічная дзейнасць) — 251 па гарадскім конкурсе і 196 — па сельскім
(у 2012 годзе — 182), "Механіка і матэматычнае мадэляванне" — 251 (летась — 220).

Надзея НІКАЛАЕВА.

Загаловак у газеце: На матэматычных спецыяльнасцях у БДУ прахадныя балы выраслі на 60-80 пунктаў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.