У Пінскім раёне мужчына загінуў, ратуючы з вады сваю ўнучку.
50-гадовы пінчанін адпачываў з роднымі на беразе Прыпяці.
У нейкі момант мужчына заўважыў, што яго малыя ўнук і ўнучка тонуць у рацэ. Яго прыяцель выцягнуў з вады хлопчыка, а сам дзядуля кінуўся ратаваць унучку. Дзяўчынка засталася жывой. А самому пінчаніну выплыць не ўдалося. Паводле інфармацыі таварыства выратавання на водах на вадаёмах Брэсцкай вобласці за мінулы тыдзень загінулі тры чалавекі.
Яна СВЕТАВА.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.