Вы тут

Снегапады, велікагрузы, звароты-падзякі


На прамую лінію да кіраўніка рэгіёна Юрыя ШУЛЕЙКІ ў мінулую суботу звароты паступілі з Брэста і Брэсцкага раёна, а таксама з Баранавіцкага, Пінскага, Лунінецкага, Ляхавіцкага раёнаў. Праблемы ўздымалі даволі розныя, сярод іх нямала «сезонных».


Фота: БелТА

Па асобных зваротах былі дадзены даручэнні хутка прыняць меры, маецца на ўвазе расчыстка вуліц ад снегу ў абласным цэнтры і іншых. У цэлым губернатар станоўча ацаніў работу гарадскіх службаў ва ўмовах моцных снегападаў. Паводле яго слоў, транспартныя камунікацыі не парушаны, аб'екты крытычнай інфраструктуры даступныя, усё функцыянуе ў звычайным рэжыме. Нязручнасці ствараюць машыны, якія аўтааматары паркуюць каля абочын, з-за гэтага нярэдка не могуць праехаць снегаўборачныя машыны, на што трэба звяртаць увагу, у тым ліку эвакуатарам ДАІ.

Быў зварот на суботняй прамой лініі з вуліцы Смірнова. Людзей непакоіць мноства фур у раёне Новых Казловічаў. Яно і зразумела, такая колькасць велікагрузаў ускладняе работу грамадскага транспарту, па вызначэнні пагражае бяспецы, асабліва дзяцей, якія ідуць у школу ў цёмны час сутак.

Кіраўнік вобласці быў гатовы да падобных пытанняў. Праблема ўвесь час на кантролі гарадскіх і абласных уладаў. Юрый Шулейка праінфармаваў заяўніцу, што работа па навядзенні парадку там працягваецца ўжо больш за тыдзень. Грузавікі перанакіроўваюцца на іншыя ўчасткі, каб менш перашкаджаць жыхарам. «Трэба разумець, што да 25 снежня ўсе з'язджаюцца да мяжы, каб выканаць свае кантрактныя абавязацельствы — сказаў губернатар. — Варта крышачку пачакаць, а парадак там будзе кантралявацца жорстка. Што датычыць бяспекі, паставім там дадатковыя нарады міліцыі. Пасля Новага года напружанасць пойдзе на спад». Пазней старшыня аблвыканкама пазначыў прычыну такой напружанасці на мяжы: з нашага боку тэрміналы на ўезд свабодныя, а вось польскія калегі нашых мытнікаў працуюць на паўсілы, такім чынам, прапускная здольнасць памежнага пераходу зараз далёкая ад максімальнай.

Былі на гэтай прамой лініі пытаннні-скаргі, якія патрабавалі тэрміновага рэагавання. Напрыклад, з Астрамечава Брэсцкага раёна патэлефанавалі з-за холаду ў кватэры. У доме зламалася помпа, а яе не рамантуюць другі тыдзень. Даручэнне было зроблена канкрэтнае — устараніць непаладкі за суткі. А з Кажан-Гарадка Лунінецкага раёна прасілі не закрываць рэабілітацыйнае аддзяленне ў іх медустанове. Але людзям патлумачылі, што ўтрымліваць аддзяленне няма сэнсу, бо ў суседняй Лахве створаны нашмат лепшыя ўмовы. Усе пацыенты будуць абслугоўвацца там.

Былі і звароты-падзякі па вырашэнні праблем, агучаных на папярэдніх прамых лініях. Напрыклад, у вёсцы Табулкі Пінскага раёна зноў запрацавала лазня.

Яна СВЕТАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.