Вы тут

Новая лінія электраперадач і пандус для бібліятэкі


У мінулую суботу старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка правёў прамую лінію з жыхарамі вобласці. За тры гадзіны работы губернатар змог прыняць 32 тэлефонныя звароты. У большасці сваёй узнятыя праблемы датычылі добраўпарадкавання, работы камунальнай гаспадаркі, транспарту.


Фота: ТГ-канал Брэсцкага аблвыканкама.

Жыхары некалькіх населеных пунктаў Брэсцкага раёна прасілі прадоўжыць аўтобусныя маршруты з тым, каб транспарт заходзіў у іх вёску. Старшыня аблвыканкама абяцаў, што кампетэнтныя спецыялісты пытанне вывучаць і дадуць адказ. А вось перабоі ў энергазабеспячэнні вёскі Гаравіца Драгічынскага раёна кіраўнік вобласці назваў недапушчальнымі. Аказалася, што прычынай частых адключэнняў электраэнергіі — старая лінія электраперадач, якую планавалі мяняць у 2023 годзе. Губернатар даў даручэнне праблему вырашыць у найбліжэйшы час, а не чакаць год.

На праблемы і скаргі пажылых людзей старшыня аблвыканкама звяртаў асаблівую ўвагу. Час на выпраўленне агрэхаў даваўся мінімальны. Пенсіянерка з Баранавіцкага раёна расказала, што не змагла заказаць торфабрыкет. Ёй паабяцалі, што з ёй звяжуцца і паліва даставяць ужо на гэтым тыдні. А 88-гадовая жыхарка Брэста не можа наведваць бібліятэку, таму што ў будынку няма пандуса. Ёй прапаноўвалі абслугоўванне дома, але жанчына прывыкла сама хадзіць у чытальную залу і залу абанемента, каб выбіраць літаратуру. І гэта яе права. Праблема будзе вырашацца.

Пінчане, якія жывуць у дамах па вуліцы Касцюшкі, не пагадзіліся з тым, што на месцы дзіцячай пляцоўкі неўзабаве будзе магазін будматэрыялаў, і пазванілі на прамую лінію. Старшыня аблвыканкама паабяцаў разабрацца ў сітуацыі.

Былі таксама просьбы, звязаныя з бяспекай руху, водазабеспячэннем, асфальтаваннем вуліц, добраўпарадкаваннем гарадскіх і сельскіх тэрыторый. Усе заяўнікі пасля вывучэння пытанняў атрымаюць пісьмовыя адказы.

Яна СВЕТАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.