Вы тут

У матэматычных баталіях студэнты БДУ  — "асы"


Студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Белдзяржуніверсітэта заваявалі тры медалі на 20-й Міжнароднай матэматычнай студэнцкай алімпіядзе, якая завяршылася ў Балгарыі.

Залатым прызёрам стаў трэцякурснік ФПМІ Сяргей Фінскі, а "серабром" узнагароджаны трэцякурснік Уладзіслаў Стажынскі і студэнт чацвёртага курса Арцём Говараў

. Усяго ў алімпіядзе ўзялі ўдзел больш як 300 студэнтаў з 35 краін свету. Беларусь на гэтых прэстыжных матэматычных спаборніцтвах была прадстаўлена толькі камандай БДУ.

Міжнародная алімпіяда па матэматыцы сярод студэнтаў універсітэтаў праводзіцца, пачынаючы з 1994 года. На працягу двух дзён студэнтам трэба было рашыць 10 задач: кожны дзень па пяць задач, на рашэнне якіх адводзілася пяць гадзін. Задачы ахоплівалі матэматычны аналіз, лінейную і абстрактную алгебру, функцыянальны аналіз, аналітычную геаметрыю, камбінаторыку і тэорыю лічбаў. Рабочай мовай спаборніцтваў з'яўляецца англійская.

Выхаванцы БДУ прымаюць удзел у Міжнароднай матэматычнай студэнцкай алімпіядзе з 2001 года. За гэты час на рахунку БДУ ўжо 37 залатых, 30 сярэбраных і пяць бронзавых узнагарод.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.