Вы тут

Да зімы гатовы


Дзеянні ўсіх службаў пры пазаштатных сітуацыях у асенне-зімовы перыяд павінны быць скаардынаванымі

Гэтага запатрабаваў кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Нягледзячы на тое, што пытанне гэта пастаянна разглядаецца, кожны год яно мае сваю спецыфіку — з-за не заўсёды прадуманых пытанняў часам у асенне-зімовы, асабліва зімовы, перыяд мы маем нейкія негатыўныя моманты, — звярнуў увагу прэм'ер-міністр. — Як сведчыць вопыт мінулай зімы, іншым часам або службы аказваюцца не гатовы, або іх дзеянні нескаардынаваныя». Гэта адмоўна ўплывае на дзейнасць народна-гаспадарчага комплексу. «Таму мы павінны разглядаць не толькі вузкаведамасныя падыходы — што ў энергетыкаў, у камунальшчыкаў або ў абласцях, — а глядзець, як гэта працуе, наколькі ўзгоднена, зладжана праводзіцца», — дадаў кіраўнік урада.

Як далажыў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў

, падрыхтоўка да бягучага асенне-зімовага перыяду была накіравана на захаванне бесперапыннага забеспячэння спажыўцоў паліўна-энергетычнымі рэсурсамі і ўстойлівую работу эканомікі ў асенне-зімовы перыяд.

«Па выніках аналізу інфармацыі аб праведзенай дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам рабоце можна гаварыць, што мерапрыемствы ў цэлым выконваюцца ва ўстаноўленыя тэрміны і ў запланаваных аб'ёмах», — канстатаваў міністр.

Ствараюцца неабходныя запасы топачнага мазуту, драўнянага паліва, газу ў падземных сховішчах, а таксама паліўных брыкетаў.

Міністэрствам энергетыкі сумесна з канцэрнам «Белнафтахім» і іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, упраўленнямі аблвыканкамаў распрацаваны варыянты палівазабеспячэння і рэжымаў энергазабеспячэння народнай гаспадаркі і насельніцтва ў асенне-зімовы перыяд 2013-2014 гадоў ва ўмовах магчымага зніжэння паставак энерганосьбітаў, а таксама ў выпадках магчымага ўзнікнення аварыйных сітуацый і рэзкіх пахаладанняў.

Як запэўніў журналістаў кіраўнік Мінжылкамгаса Андрэй Шорац, галіна да зімы гатова. «Падрыхтоўка да гэтай зімы прайшла на даволі добрым узроўні, — адзначыў ён. — Узровень падрыхтоўкі лепшы, чым летась. Мы практычна выканалі заданне па замене цеплавых сетак, нарыхтавана паліва, атрымліваюцца пашпарты гатоўнасці. Усе яны будуць атрыманы да 1 кастрычніка».

Першы намеснік міністра энергетыкі Леанід Шанец дадаў, што ў гэтым годзе створаны рабочыя групы, якія будуць правяраць гатоўнасць аб'ектаў да зімы ў рэгіёнах.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.