Вы тут

Прэс-канферэнцыя для расійскіх СМІ


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка правёў прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэс-канферэнцыя кіраўніка дзяржавы па традыцыі завяршае прэс-тур расійскіх журналістаў па Беларусі, асноўная частка якога ў гэтым годзе прайшла ў Гродзенскай вобласці.

1381443874302_11-23

У прэс-канферэнцыі Прэзідэнта Беларусі прынялі удзел больш за 90 чалавек, якія прадстаўляюць федэральныя сродкі масавай інфармацыі, СМІ суб'ектаў Расіі, саюзныя СМІ і Міждзяржаўную тэлерадыёкампанію «Мір». Сукупны тыраж друкаваных выданняў складае амаль 3,5 млн экзэмпляраў. Патэнцыяльная тэлеаўдыторыя — 130 млн чалавек, радыё — больш за 120 млн. Прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі адбылася ў 11.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя тэлевізійнай версіі прэс-канферэнцыі — у вячэрнім эфіры тэлеканалаў «Беларусь-1», АНТ і СТБ.

Больш як 80 расійскіх журналістаў бяруць удзел у традыцыйным ужо прэс-туры па Беларусі. Прэс-тур прысвечаны актуальным пытанням супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Журналісты, у прыватнасці, наведалі СТАА «Контэ Спа» ў Гродне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.