Вы тут

Якi час — такiя песнi


Тэлеканал АНТ пакажа эксклюзiўную трансляцыю канцэрта новай «зоркi» беларускага шоу-бiзнесу.

Пра феномен простага лунiнецкага хлопца Макса Каржа, якi за апошнi год «парваў» беларускую i расiйскую аўдыторыю, не згадваў толькi лянiвы. Самародны талент альбо прадуманая праца прадзюсараў, новы герой пакалення цi тыповы прадукт музычных тэлеканалаў? Дзiды спрачальнiкаў ломяцца, мноства пытанняў так i лунаюць у паветры, а тым часам выканаўца першым i пакуль што адзiным з беларускiх артыстаў «узяў» найвялiкшую айчынную канцэртную пляцоўку — «Мiнск-Арэну».

Дагэтуль на «Мiнск-Арэне» выступалi хiба замежныя артысты высокага палёту: Джэнiфер Лопес, Мiлен Фармер, Rammstein, Шакiра, Depeche Mode, Стынг... Аўтар i выканаўца з Лунiнца, сабраўшы поўную залу фанатаў — 13 тысяч чалавек, даказаў, што падобнае па сiлах i беларусам. Тыя ж, каму не хапiла бiлетаў на канцэрт 2 лiстапада, роўна як i ўсе тыя, хто задаецца лагiчным пытаннем, хто такi наогул Макс Корж i чаму ад яго захоплена вiшчаць дзяўчаты, змогуць расставiць для сябе ўсе кропкi над «i», паглядзеўшы эксклюзiўную тэлеверсiю гэтага выступлення. Ацэньвайце рытмы i тэксты, вызначайцеся з уласнымi сiмпатыямi i антыпатыямi, вырашайце, цi ваша гэта музыка — урэшце, спрачацца наконт смаку вустрыц варта, хоць аднойчы iх пакаштаваўшы.

Калi:

18 лiстапада ў 21.05.

Дзе: АНТ.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.