Вы тут

Будзем жыць як набяжыць


З якім настроем ладзім навагодняе святкаванне, з такім светаўспрыманнем правядзём увесь год. І гэта сапраўды так! Бо нашы святочныя клопаты, развагі ўзмацняюцца прыроднай энергіяй. Якраз у гэты перыяд наша планета ў няспынным кругабегу знаходзіцца ля пункта зімовага сонцапавароту і паўночнае паўшар'е з кожным днём усё даўжэй асвятляецца сонечнымі промнямі і атрымлівае больш касмічнай энергіі. А яна шчодра падтрымлівае людскія імкненні, напаўняе іх святланосным духам і пашырае.

Надзвычай вытанчана судакрананне нашага духоўнага стану з навакольнай прасторай адбываецца падчас спеву. Песня яднае не толькі бяседнікаў, але і духоўна лучыць іх з наваколлем. Яна непрыкметна ўводзіць людскія пажаданні ў агульную прыродастваральную плынь.

Вакальны твор «Будзем жыць як набяжыць» Алеся Бадака і Ізмаіла Капланава — чаканы ўдзельнік навагодняга святкавання. Мелодыяй і тэкстам ён весяліць усіх прысутных і пабуджае іх згадаць залатыя правілы людскога існавання: трэба супольна трымацца свайго роду-племені і ўвесь час дбаць пра росквіт роднага краю.

У песні панарамна, па-народнаму выразна і вельмі лаканічна падаецца выгляд навакольнай прасторы («там за ракою...», «а за пагоркам...», «а ў нашай хаце...»), супярэчлівае разгортванне з'яў і падзей тут. Але яднае люд, мацуе грамаду агульнае жаданне тварыць разам.

У выкананні Якава Навуменкі песня пачынаецца так: «А за ракою...». Спявак імкнуўся хутчэй прынесці да людзей новы святочны (па характары застольны) вакальны твор, таму карыстаўся не канчатковым варыянтам тэксту. Кампазітар, каб перадаць неабсяжнасць наваколля, яго бясконцую далеч, у першым радку паставіў «там». І песня набыла былінна разгорнуты запеў.

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН.

Верш Алеся Бадака.
Музыка Ізмаіла Капланава.

Там за ракою
Зноў пір гарою.
А за пагоркам
Плачацца горка.
А ў нашай хаце —
Не разабрацца:
Так і гэта
З лета ў лета.

Прыпеў:

Будзем жыць
як набяжыць,
То смяяцца, то тужыць.
А над намі
грымне гром —
Будзем жывы,
не памром!
Ой-ёй-ёй, будзе ўсяк,
Або гэтак, або так!

Каб не прапасці,
Здолець напасці,
Трэба старацца
Разам трымацца.
Трэба трымацца
Роднае маці,
Любай старонкі,
Вернае жонкі.

Прыпеў.

Хто нам паможа,
Ведаюць Божа,
Маці ды жонка,
Чарыца звонка.
Вып'е на свята
Той, хто багаты,
Бедны і ў будзень,
Ой, не забудзе.

Апошнія два радкі запеву і прыпеву паўтараюцца.

1386412429149_7-7

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.