Вы тут

Фота- і відэарэцэпт цэпелінаў, або клёцак з душамі ад маці Алеся Белага


Распачне гатаваць смачную беларускую кухню маці Алеся Валянціна Белая. Яна пакажа, як рабіць цэпеліны, або клёцкі з душамі. Дарэчы, цэпеліны (як і многае з таго, пра што яшчэ распавядзе Алесь) у сям’і Белых гатавалі і бабуля, і прабабуля... Таму ніякіх энцыклапедычных звестак – толькі тыя сакрэты, якія выкарыстоўваў народ.

_______________________________________________________________________

Цэпеліны, клёцкі з душамі або пызы? Гамлетаўскае пытанне беларускага адраджэння

_______________________________________________________________________

Ингрэдыенты:

2 кг бульбы
1 ст л крухмалу
2 цыбулі
400 г свініны
соль, перац па смаку

Спосаб прыгатавання:

1-1 копия1. Чысцім бульбу, надзіраем яе на тарцы (можна прапусціць праз блендар, так будзе значна хутчэй).

 

 

 

 

2 копия

2. На каструлю ці вялікую місу кладзём друшляк, засцілаем яго марляй. Таркаваную бульбу порцыямі змяшчаем у марлю і рукамі адціскаем з яе сок. Мякаць, якая атрымліваецца ў выніку, высыпаем у асобны посуд. Паўтараем працэс з наступнай порцыяй.

 

 

3 копия3. Сок, які сабраўся пад друшляком, зліваем. На дне посуду атрымліваецца гатовы крухмал. Дадаем яго ў адціснутую бульбяную масу, каб добра ляпілася. Калі бульба занадта вадзяністая, на ўсякі выпадак уліваем яшчэ крыху разведзенага вадой крухмалу, купленага ў краме. Гэта каб быць упэўненым, што цеста будзе клейкім (ніякіх яек туды не кладзем). Солім, старанна перамешваем рукамі. Трэба атрымаць такое цеста, якое б добра ляпілася і не цякло.

4 копия4. Цяпер гатуем начынку. Для гэтага найлепш падыдзе свініна. Сала ў ёй павінна быць не надта шмат — Цэпеліны. дзесьці чацвёртая ці пятая частка. Мяса наразаем нажом на невялічкія кубікі (Валянціна і Алесь Белыя ўпэўнены, што так атрымліваецца значна смачней, чым тады, калі выкарыстоўваецца фарш). У мяса кідаем нашынкаваную цыбулю, солім, добра перамешваем. Начынка для цэпелінаў гатова — нічога складанага.

5 копия5. Далей самае прыемнае — лепка. Бяром добры кавалак бульбянога цеста, кладзем на далонь і расплюшчваем. Яшчэ кавалачак цеста на сярэдзіну, а зверху — мясную начынку. Колькі мяса класці, вырашайце самі, але не трэба занадта шмат, каб яны пасля не лопнулі. Залепліваем краі цэпеліна, старанна мнем яго з усіх бакоў, каб атрымаўся ідэальна гладкім. Цяпер кожны гатовенькі цэпелін кладзем на драўляную дошчачку асобна, так, каб ён не датыкаўся да іншага.

6 копия6. Ставім на газ ваду, солім, кідаем кавалак цыбуліны (каб водар у цэпелінаў быў яшчэ больш прыемны, ды і смак жыжкі лепшы). Па адной кідаем кожную клёцку. Пасля лыжкай правяраем, каб не зліпліся. Праз пэўны час яны ўсплывуць. Аднак гэта яшчэ не азначае, што ўсё гатова. Цэпеліны можна даставаць з вады тады, калі яны набудуць цёмна-шэры колер.

 

7. Цэпеліны можна падаваць разам з жыжкай або на талерцы са смятанай. Ёсць і трэці варыянт — крыху падсмажыць на блясе з тлушчам, каб яны набылі залацісты колер. Такія вось зімовыя сонейкі ў вашай утульнай хаце.
unnamed (1)

_______________________________________________________________________

Цэпеліны надзвычай сытныя, таму іх можна падаваць замест аднаго гарачага як мінімум. Бульба ў іх мае асаблівую, крыху «гумовую» кансістэнцыю — і гэта незвычайна! Іх гатавалі яшчэ нашы продкі, таму і вы асіліце.

_______________________________________________________________________

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.