Вы тут

"Мы павінны пабудаваць самую бяспечную станцыю"


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Сяргей Кірыенка абмеркавалі ход рэалізацыі праекта будаўніцтва Беларускай АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў абмеркаваць сітуацыю, што складваецца на будаўніцтве АЭС. «Я зыходжу з таго, што мы пазычылі грошы ў Расіі. Гэта прыкладна $10 млрд — кошт станцыі. І мы знайшлі падрадчыка, які будзе будаваць гэты аб'ект. Але з-за пэўных розначытанняў, магчыма, нарматыўна-прававых актаў, нейкіх нестыковак, з'яўляюцца пэўныя пытанні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы як дбайныя гаспадары павінны моцна трымаць грошы ў руках і выбіраць найбольш аптымальнае, таннае не на шкоду якасці і бяспецы, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Гэта, напэўна, галоўнае, што я павінен кантраляваць як Прэзідэнт».

У сваю чаргу Сяргей Кірыенка падзякаваў беларускаму боку за высокі давер. «Мы разумеем меру сваёй адказнасці. Мы павінны пабудаваць самую бяспечную станцыю. Яна павінна быць разумна таннай — наколькі магчыма не на шкоду надзейнасці і якасці. Яна таксама павінна быць пабудавана ў вельмі сціслыя тэрміны і з максімальнай магчымасцю загрузкі беларускіх прадпрыемстваў, асабліва будаўнікоў», — сказаў гендырэктар «Расатама».

Паводле яго слоў, будучая Беларуская АЭС вытрымала б прыродную катастрофу ў Фукусіме. Праект Беларускай АЭС «Расатам» плануе выкарыстоўваць і пры будаўніцтве іншых падобных аб'ектаў за мяжой. «Гэта самае сучаснае пакаленне 3+, з так званымі постфукусімскімі патрабаваннямі бяспекі. Калі б такі блок у дзень прыроднай катастрофы быў на Фукусіме, такіх наступстваў не было б. Ён перастаў бы працаваць, але забяспечыў бяспеку. Не было б ніякай аварыі, выхадаў радыяцыі», — падкрэсліў гендырэктар «Расатама».

Сяргей Кірыенка таксама адзначыў, што праекты з аналагічнымі патрабаваннямі да бяспекі ўжо распрацавалі і іншыя сусветныя кампаніі, але перавага расійскіх тэхналогій у тым, што яны апрабаваны ўжо на практыцы.

Генеральны дырэктар «Расатама» таксама заявіў, што карпарацыя гатова запрасіць беларускіх будаўнікоў да ўдзелу ў праектах узвядзення АЭС па расійскіх тэхналогіях за мяжой. Ён даў высокую ацэнку рабоце беларускіх спецыялістаў на пляцоўцы, дзе ажыццяўляецца ўзвядзенне АЭС. У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў далейшым беларускія спецыялісты могуць прыцягвацца расійскім бокам для ўзвядзення атамных электрастанцый за мяжой. «Калі мы навучымся будаваць атамную станцыю, мы па вашых тэхналогіях разам з вамі гатовы рухацца па ўсім свеце, дзе вы будзеце будаваць», — адзначыў беларускі лідар.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.