Вы тут

Айчыная навука: перадавыя пазіцыі - па розных напрамках


Галоўным крытэрыем эфектыўнасці работы вучоных з'яўляецца ўплыў яе вынікаў на рост айчыннай эканомікі, заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, уручаючы ўчора дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што мінулы год стаў вельмі важным для айчыннай навукі. «Нямала коп'яў было зламана вакол таго, па якім шляху павінна развівацца навуковая сфера кра і ны і яе флагман — Акадэмія навук», — сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пачынаючы пераўтварэнні, у краіне зыходзілі з таго, што перадавая навука не толькі пытанне прэстыжу, але і адзін з гарантаў нацыянальнай бяспекі дзяржавы. «Тут вельмі важна не сячы з-за пляча, а абавязкова зберагчы моцную акадэмію і іншыя навуковыя цэнтры як крыніцы інтэлектуальнай энергіі, адкуль можна чэрпаць наватарскія ідэі для паспяховага развіцця краіны», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў кра і не пастараліся пазбегнуць радыкальных крайнасцяў і абапіраліся на меркаванні вучоных. Пры іх актыўным удзеле распрацавана комплексная Праграма ўдасканалення навуковай сферы Беларусі, разлічаная на паэтапную мадэрнізацыю. Паводле слоў Прэзідэнта, яе рэалізацыя дасць магчымасць прывесці арганізацыйную структуру навуковай галіны ў адпаведнасць з патрэбнасцямі сучаснай Беларусі, забяспечыць прыярытэтнае правядзенне прарыўных даследаванняў, арыентаваных на інавацыйныя вытворчасці і развіццё сучасных інфармацыйных, авіякасмічных, хімічных, біялагічных, машынабудаўнічых і сельскагаспадарчых тэхналогій.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларускія даследчыкі прымуць самы актыўны ўдзел у яе рэалізацыі. Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусі ўдалося закрыць дарогу ў навуку аўтарам слабых і кампілятыўных работ, пазбегнуць скандалаў з плагіятам, якія ўзрушваюць многія дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час у краіне настаялі на захаванні дзяржаўнай сістэмы прысваення вучоных ступеняў і званняў. «Дыплом доктара і атэстат прафесара ў Беларусі — гэта сведчанне сапраўды высокай навуковай кваліфікацыі, яны прызнаюцца ва ўсім свеце», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым, Прэзідэнт лічыць, што неабходна павысіць эфектыўнасць сістэмы падрыхтоўкі кадраў, пачынаючы з работы магістратуры і аспірантуры. Аляксандр Лукашэнка ўручыў дыпломы доктара аўтарам фундаментальных работ і прарыўных даследаванняў у галіне прыродазнаўчых, прыкладных і гуманітарных навук.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.