Вы тут

Агульныя арыенціры


17 студзеня 2014 года прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Нурсултан Назарбаеў выступіў з Пасланнем да народа«Казахстанскі шлях - 2050: Адзіная мэта, адзіныя інтарэсы, адзіная будучыня», якое абазначыла стратэгічныя прыярытэты развіцця казахстанскага грамадства і дзяржавы на бліжэйшыя некалькі дзесяцігоддзяў.

Беларусь, як і Казахстан, з'яўляюцца параўнальна маладымі дзяржавамі, толькі пачынаюць асвойваць мастацтва стратэгічнага планавання. Так, у снежні 2012 года ў Казахстане была прынята стратэгія «Казахстан-2050», мэтай якой з'яўляецца стварэнне грамадства дабрабыту на аснове моцнай дзяржавы, развітой эканомікі, уваходжання Казахстана ў трыццатку самых развітых краін свету. Сёння, калі ў беларускім грамадстве пачалося актыўнае абмеркаванне канцэпцыі «Беларусь-2020», якая ўяўляе сабой доўгатэрміновы план развіцця канкурэнтаздольнай эканомікі краіны і грамадства, стратэгія «Казахстан-2050» можа служыць у якасці прыкладу таго, якім чынам дзяржавы і грамадства на постсавецкай прасторы бачаць і праектуюць сваю будучыню. Гэта тым больш важна, бо многія стратэгічныя арыенціры, замацаваныя ў стратэгіі «Казахстан-2050» актуальныя і для Беларусі. Больш за тое, яны неаднаразова гучалі з вуснаў кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да нашага кантэксту.

«Лёгкай прагулкі»па ХХІ стагоддзю не будзе

Ужо сёння Казахстан рыхтуецца да таго, што рух да вызначанай у 2050 годзе мэты будзе ажыццяўляцца ва ўмовах няпростай глабальнай канкурэнцыі. Таму для таго, каб стаць паспяховай краінай і трапіць у Топ-30 дзяржаў свету Казахстан павінен прайсці праз шлях глыбокай мадэрнізацыі, мець высокія паказчыкі інвестыцый, навуковых распрацовак, прадукцыйнасці працы, развіцця бізнесу, стандартаў жыцця насельніцтва.

У адпаведнасці з базавымі індыкатарамі краін Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця гэта прадугледжвае дасягненне ў эканоміцы Казахстана штогадовага росту ВУП не ніжэй за 4 працэнты, забеспячэнне павелічэння аб'ёму інвестыцый з цяперашніх 18  працэнтаў да 30 працэнтаў ад усяго аб'ёму ВУП, укараненне навукаёмістай мадэлі эканомікі, стварэнне новых высокатэхналагічных галін эканомікі, рост фінансавання навукі да ўзроўню не ніжэй 3 працэнтаў ад ВУП, фарміраванне перадавой адукацыйнай інфраструктуры, стварэнне эфектыўнай сістэмы падтрымкі студэнтаў і навучэнцаў з высокай паспяховасцю і г.д. Важным удзельнікам на гэтым шляху пераўтварэнняў бачыцца малы і сярэдні бізнес Казахстана, які да 2050 года будзе вырабляць не менш за 50 працэнтаў аб'ёму ВУП Казахстана замест цяперашніх 20 працэнтаў.

Гэта таксама прадугледжвае, што Казахстан павінен стаць адной з самых бяспечных і камфортных для пражывання людзей краі най свету, заснаванай на прынцыпах міру і стабільнасці, справядлівага правасуддзя і эфектыўнага правапарадку.

Інавацыйная эканоміка — залог паспяховага развіцця дзяржавы

Для таго, каб Казахстан змог увайсці ў лік 30 самых развітых краін свету, неабходна выканаць шэраг задач, галоўнымі з якіх з'яўляюцца фарсіраванае індустрыяльна-інавацыйнае развіццё, паглыбленне інтэграцыі сваёй эканомікі ў рэгіянальную і глабальную эканамічныя сістэмы, перш за ўсё - за кошт удзелу Казахстана ў фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза і ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Акрамя ўкаранення новых падыходаў да кіравання ў традыцыйных здабываючым, перапрацоўчым і аграрна-прамысловым сектарах эканомікі Казахстана, гэта таксама прадугледжвае стварэнне галін мабільных і мультымедыйных, нана і касмічных тэхналогій, робататэхнікі, геннай інжынерыі, пошуку і адкрыцця энергіі будучыні. Для вырашэння гэтай задачы неабходна павышэнне патэнцыялу казахстанскай навукі, удасканаленне заканадаўства па венчурным фінансаванні, абароне інтэлектуальнай уласнасці, падтрымцы даследаванняў і інавацый, а таксама камерцыялізацыі навуковых распрацовак. У сувязі з гэтым Казахстан плануе актыўна прыцягваць замежныя інвестыцыі, цалкам выкарыстоўваць іх для трансферту ведаў і новых тэхналогій, ствараць сумесна з замежнымі кампаніямі праектныя і інжынірынгавыя цэнтры.

Безумоўна, важная роля ва ўсіх гэтых працэсах належыць удасканаленню дзяржаўных інстытутаў. Сёння ў Казахстане адбываецца актыўнае ўкараненне прынцыпаў мерытакратыі ў кадравую палітыку дзяржаўных прадпрыемстваў, нацыянальных кампаній і бюджэтных арганізацый. У цэлым структура дзяржаўных органаў Казахстана павінна адпавядаць вырашэнню задач дзеля рэалізацыі мэтаў стратэгіі. Акрамя гэтага, існуе неабходнасць абнаўляць інструменты ўзаемадзеяння дзяржавы з няўрадавым сектарам і бізнесам.

Натуральна, што маштабныя дзяржаўныя пераўтварэнні немагчыма правесці без надання новых імпульсаў развіццю ўсеказахстанскай культуры. Менавіта таму ўжо цяпер у Казахстане важнае значэнне надаецца фарміраванню канкурэнтаздольнай культурнай ментальнасці.

Ёсць чаму павучыцца

Як відаць, сёння ў Беларусі працякаюць дыскусіі, аналагічныя тым, якія атрымалі сваё афармленне ў выглядзе стратэгічных канцэпцый развіцця Казахстана, пачынаючы ад пытанняў эканамічнай мадэрнізацыі, рэформы дзяржаўных інстытутаў і заканчваючы фарміраваннем новай культурнай палітыкі. Усё гэта сведчыць аб тым, што Беларусь ідзе ў правільным накірунку. Аднак, каб гарантаваць поспех выбранага шляху, гэты рух запатрабуе больш сістэмнага падыходу ў пытаннях стратэгічнага планавання развіцця беларускай дзяржавы і грамадства.

Арсен СІВІЦКІ,

дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследванняў

Этот материал на русском языке.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.